Categories: Фельетон

Прыватызуецца сарцір: два метры ўздоўж і метр ушыр

На афіцыйным сайце РУП «Белюрзабеспячэнне» была выстаўлена на продаж (кошт — 200 рублёў) драўляная двухмесная прыбіральня-«шпакоўня», якой карысталіся работнікі ПМК-226 г. Слуцка. Ахвотнікаў купіць яе не знайшлося. Ламалі тлумныя галовыМясцовыя кіраўнікі.Абралі «ўверсе» вектар новы,Які, канешне, не з рукі

І толькі выклікаў трывогу
У дробных клеркаў і чынуш:
«Прыватызацыі дарогу!
З яе мы мецьмем ладны куш!»
І заклік той выконваць трэба —
Аддаць хоць частку «пірага»,
Іначай без кавалка хлеба
Самім застацца ім ільга.
Знайсці аб’ект патрэбна дзесьці,
Каб быў самім не трэба ён,
Прыватызацыю правесці —
Прадаць яго праз аўкцыён.
Завод, што давялі да ручкі,
Ушчэнт дабіты камбінат…
Народ працуе без палучкі
Чатыры месяцы падрад.
Ды дрэнна, калі злыдзень нейкі,
Што ўжо і так людзей аб’еў,
Набудзе ледзь не за капейкі
«Салідны» гэтакі аб’ект.
Ну, словам, думалі-гадалі,
Чаго ім будзе не шкада,
Аднак пакласці штось на шалі
Ім не ўдалося. Во бяда!
І вось нарэшце прапанова,
Што ўнесла злагаду і мір:
— А наша ПМК гатова
Прадаць закінуты сарцір!
Туды не ходзіць люд рабочы,
Бо новы ёсць ужо даўно.
Сарцір той нам мазоліць вочы,
Каштоўнасць там — адно га…но.
Адна кабеціна спытала:
— А ці вялікі той сарцір?
— Зямлі займае ён нямала:
Два метры ўздоўж
І метр ушыр.
Хоць з выгляду зусім лядачы,
Затое мае два «ачкі».
Купіў бы сам яго для дачы,
Ды там ужо стаіць такі.
Дык можам выстаўляць спакойна
На продаж, — рысу ён падвёў. —
І дасць нам выручкі «шпакоўня»
Не менш чым тысячу рублёў!
Зноў слова ўставіла кабета:
— Сябры мае, здаецца мне,
Што ўсё-ткі прыбіральня гэта
Не пойдзе па такой цане.
А каб стаяла ў цэнтры дзесьці,
Дык адвалілі б і мільён.
А так, бадай, рублёў за дзвесце
Прадасць «шпакоўню» аўкцыён.
Прыйшлі да згоды. І на продаж
Быў выстаўлены дзіўны лот.
Пацеха выйшла для народа,
Парагатаў як след народ!
Сказаў адзін дзялок заможны,
У горле прыдушыўшы смех:
— Набыць сарцір гатовы кожны,
Бо то ж «перапрацоўчы цэх».
Ніхто не выказаў ахвоты
Набыць сарцір, і справы швах:
Як быццам сапраўды ад лота
Сыходзіў непрыемны пах…
Аднак не бедавалі дужа
Мясцовыя кіраўнікі,
Хоць, так бы мовіць, селі ў лужу,
Зняславіліся на вякі.
Няхай не ўпалі з неба сродкі,
Няхай не капнулі рублі,
Прыватызацыю ж усё-ткі —
Так і запішуць! —
Правялі.
* * *
Прызнаць, бадай, патрэбна шчыра
І ўладзе выказаць дакор,
Што продаж гэтага сарціра, —
Прыватызацыі узор.
Абсурд у нас, канешне, поўны:
Прыватызуюцца якраз
Аб’екты, што накшталт «шпакоўні»,
Але не МАЗ або БелАЗ.

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

За крэсла і канапу дырэктар браў на лапу

Ці гатовы мы на здзекі дзеля ўласнае бяспекі?

Дык хто ж цяпер у нас падыме жылкамгас?

Выйшаў голым на балкон… Ці здзівіў кагосьці ён?

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023