Categories: Фельетон

У нас павінны педагог варочаць гной і класці стог

Кіраўніцтва Лоеўскага раёна ў Дзень настаўніка адправіла педагогаў на… жывёлагадоўчыя фермы, аб’явіла суботнік. Замест кветак настаўнікі атрымалі венікі і сахары. Заўтра свята ў педагогаў! Зналі ўсе, што ў дзень такі Віншаванняў шчырых многа Ім прышлюць выпускнікі,

А цяперашнія дзеткі,
Хоць той дзень і выхадны,
Прынясуць у школу кветкі —
Будуць радаваць яны.
Ды сабраў дырэктар школы
Тэрмінова педсавет.
І прапаў настрой вясёлы,
І патух ва ўсіх імпэт.
— Не за чаркі трэба брацца,
А за граблі, сахары, —
Ён сказаў. —
Чакае праца
На суботніку, сябры!
Гной выкідвацьмем заўзята,
Святкаваць няма калі.
На калгаснай ферме заўтра
Каб усе як штык былі!
Прыклад іншым мы пакажам,
Бо на нас глядзіць сяло…
Для настаўнікаў са стажам
Дзіва ў гэтым не было.
А ў вучылкі маладое
Вочы вылезлі на лоб:
Што сказаў дырэктар, тое
Дзеўцы дужа неўспадоб.
Выдаў ёй дыплом учора
Лінгвістычны інстытут
І паслаў (якое гора!)
У палескі гэты кут.
Дзеўка змалку гарадская,
Не прывыкла да га…на,
І на лёс свой наракае,
Недавольная яна.
Дзеўцы болей даспадобы
Манікюр і макіяж,
А не гной, што ад худобы,
І пейзаж,
Дзе гразь наўсцяж.
Ды была ў яе надзея,
Што не будзе грэбці гной,
Што на ферме, смеху дзеля,
Раз-другі махне мятлой.
Будзе, думала, забава —
Як суботнік гарадскі,
І таму прыйшла, як пава, —
Падзівіліся жанкі:
Размалёваныя вочы
(Хоць у іх глыбокі сум),
Аблягае стан дзявочы
Модны джынсавы касцюм.
Дзеўка, так сказаць, у глянцы,
Выглядае будзь здароў!
Бы яна прыйшла на танцы,
А не ў лежбішча кароў.
Як загадчык фермы строгі
Ім акрэсліў фронт работ,
Анямелі педагогі,
Дзеўка аж раскрыла рот:
Трэба чысціць ім кармушкі,
Падмятаць,
А ёй адной,
Як для існай Папялушкі,
Даў загад варочаць гной.
А чаму? Бо маладая.
Гэта значыць, сіла ёсць.
Дый піжонна выглядае,
Нарываецца на злосць.
Ёй Рыгор, даглядчык фермы,
Уручыў, як сцяг, сахор.
— Пойдзем, мусібыць, цяпер мы
На рэкорд! — сказаў Рыгор.
Гной — як дзёран. Адрывала,
Бы зубамі, ад зямлі.
Але сілы й толку мала,
Слёзы з тушшу пацяклі.
Як Рыгор сказаў: «Даволі!
Сушым, дзеўка, сахары!»,
Дык ірдзелі не мазолі
На руках, а пухіры.
Ледзь яна цягнула ногі,
Бы наглыкалася ў дым…
Зрэшты, свята педагогі
Адзначалі ўсё ж затым.
Не было, бадай, крамолы,
Што калег у кабінет
Запрасіў дырэктар школы
На нязмушаны банкет.
Дзеўка там была таксама
(Не цуралася віна),
Хоць і блага, скажам прама,
Пачувалася яна.
І калі, як з мёду пчолы,
Захмялелі трохі ўсе,
Да яе дырэктар школы,
Каб пагутарыць, падсеў.
— Ты здзівілася, магчыма,
Акалічнасці такой —
Што табе без дай прычыны
Давялося грэбці гной.
Але то ўсяго пачатак…
Шмат наперадзе «гразі»,
І таму пабольш пальчатак
Са сталіцы прывязі.
Будзеш грэбці да знямогі
Недарэчны «гной» любы,
Бо для ўлады педагогі —
Быццам слугі ці рабы.
Пратапталі ўжо дарогу
Мы не толькі ў родны клас —
Кліча нас на дапамогу
Сельсавет або калгас.
Трэба перапіс правесці,
Пазмагацца за ўраджай,
Паўшчуваць апойка дзесьці…
Словам, працы — цераз край.
А як выбары на носе,
Мы дадаткам і хлусы.
Мне, напрыклад, давялося
Падтасоўваць галасы.
Затыкаюць намі дзіркі
(Гэтых дзірак вельмі шмат).
А яшчэ й бяруць за шкіркі,
Калі зробіш неўпапад.
Так што ў школе педагогу
Мала ведаць свой прадмет…
* * *
Я пісака, дзякуй Богу,
І не маю гэткіх бед.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Былі, напэўна, планы падацца ў партызаны

Не прыдумаць мудрэй пра свіней і курэй

Сарцірам, што над Сожам, мы ганарыцца зможам

У чыноў такі дрэс-код, што не ўпішацца народ

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023