Categories: Фельетон

А хто ж дабіўся перамогі, як «морды білі» педагогі?

Важатыя лагера «Зара» пад Чавусамі вырашылі адзначыць заканчэнне змены, аднак узнікла спрэчка: каму выпіваць, а каму глядзець за дзецьмі? Спрэчка перарасла ў мардабой педагогаў (яны — студэнты ВНУ). Лета — лепшая пара Для дзяцей: штодзённа — свята. Лагер. Песні ля кастра. Гульні розныя. Важаты Для дзяцей — нібыта бог,

Рэй вядзе па-заліхвацку.
Ён найперад педагог,
А парою і за бацьку.
Палюбіўся дзетвары
І цудоўны лагер гэты.
Двух важатых да пары
Паважалі шпінгалеты:
Маладзёны дзень пры дні
Побыт ладзілі цікавы,
Не сварыліся ані
За свавольныя забавы.
І да возера, і ў лес
Іх важатыя вадзілі…
Толькі здарыўся эксцэс,
Што амаль за міг адзіны
Пагубіў аўтарытэт
«Самых лепшых» тых важатых.
…Адпачылі. Заўтра след
Выпраўляцца ўсім дахаты.
Для дзяцей апошняй — ноч.
Каб яны паснулі ўсё-ткі,
Не спускаць патрэбна воч,
Бо наладзяць гулі-сходкі.
А важатым, на бяду,
Пагуляць карціць таксама,
Ды і выпіць не ваду…
З-за таго і ўзнікла драма.
Паспрачаліся яны,
Хто пасунецца на п’янку
(Кожны выпіць не дурны),
Хто дзяжурыцьме да ранку.
Як да згоды не прыйшлі,
Хто з важатай пекнай будзе
Прапіваць свае рублі,
Дык пабраліся за грудзі,
А затым і кулакі
Выбіваць ім сталі зубы.
Бой відовішчны такі
Дзецям быў надзвычай любы,
Бо прыбег увесь атрад
Паглядзець «кіно жывое».
І пачулі шмат парад
Ад заўзятараў абое:
— Засадзі яму між ног!
— Вутні знізу аперкотам!
Выхаванец кожны мог
Распавесці дома потым,
Як мутузілі сябе
Да знямогі педагогі.
Хто ж у схватцы-барацьбе
Змог дабіцца перамогі?
Дык аб тым, само сабой,
Гаварыць пакуль што рана:
Хто ж усё-ткі выйграў бой,
Мы пачуем ад дэкана…
* * *
Выйшла так, што незнарок
Маладыя педагогі
Правялі свой першы ўрок.
Ён, на жаль, агідна-ўбогі.

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Годная ідэя, як падужаць «змея»

Дэпутацкай працы плён — адмысловы самагон

Крамы «сэканд-хэнд» — шкодны элемент

Конь чалавеку не раўня, ды сябрам выбраў бы каня

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023