Categories: Фельетон

На ўсіх такіх кіраўнікоў не набярэшся малаткоў

Два рабочыя адной са сталічных фірм злавілі свайго дырэктара і добра настукалі яму малатком па каленях. А ўсё з-за таго, што дырэктар затрымліваў ім зарплату. Дарэчы, як паведаміла Генеральная пракуратура, прадпрыемстваў, якія плацяць зарплаты несвоечасова, у краіне досыць многа. Той час ужо мінуў нібыта,Быў незайздросным час, каліПа дапамогу да бандытаўПакрыўджаныя ўсе ішлі.

Улады не было як быццам,
Яна «валялася ў гразі»,
І справядлівасці дабіцца
Маглі бандыцкія «князі».
Цяпер бандыты ў заняпадзе,
Ёсць у народа «цар і бог»,
Яго паплечнікі пры ўладзе.
А хто з іх людзям дапамог?
У іх нямашака спагады,
Калі ў каго жыццё з пакут,
І вырашае без улады
Свае праблемы просты люд.
… Кіпелі проста рабацягі:
— На працу ходзім дзень пры дні,
А ад начальніка — знявагі,
Яшчэ й не плаціць нам ані.
Забылі ўжо, калі зарплата
Была ў нас у апошні раз.
А сам, бадай, жыве багата,
Меню ў яго — не хлеб і квас…
Ну, словам, калектыў — як чайнік,
Размовы кожны дзень адны.
Ды не зважаў на іх начальнік,
Яму, як кажуць, хоць бы хны.
Падлічваў ён прыбытак чысты
І марыў стаць такім, як Крэз.
Два рабацягі-экстрэмісты
Адважыліся на эксцэс.
Напэўна, іх жыццё ў галечы
Больш, чым астатніх, дапякло.
А каб зажыць па-чалавечы,
Прабачце, трэба мець «бабло».
На выгляд, мусібыць, абое
Не волаты, не мацакі.
Таму ўзялі яны з сабою
Яшчэ і зброю —
Малаткі.
Заціснуўшы ў аўтамабілі
(Туды залезлі спадцішка),
Чамусьці па каленях білі,
Дапытвалі кіраўніка:
— Калі нам выплаціш зарплаты?
Мы згаладалыя зусім!
Хоць самі пойдзем мы за краты,
Але зарплаты аддасі!
Канешне, метад нехарошы —
Рабіць мішэнь
З чужых калень.
Аднак адзначу я, што грошы
Знайшліся ў касе ў той жа дзень…
* * *
— Такое ў нас бывае часта,
І прадпрыемстваў гэткіх шмат,
Дзе падначаленых начальства
Жыць вымагае без зарплат, —
Сцвярджаюць нашы пракуроры,
Прычым гавораць так здаўна
(Прынамсі, чую год каторы).
Дык думка выспела адна:
Як разбіваць усім калена,
Хто з рабацягі чыніць здзек,
Начальства наша, несумненна,
Найбольш складацьмецца з калек…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

На лепшае няма надзей, таму пара ісці ў музей

З-за чаго ўзнялася «бура»? Па дарозе бегла кура…

Патрэбна для шчасця купляць, а не красці

А «дэтэктару хлусні» веры больш няма ані!

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023