Categories: Фельетон

Павучальны сюжэт для дзяўчат і кабет

39-гадовая жанчына з Асіповіч у сацыяльных сетках пазнаёмілася з мужчынам, які назваўся «службоўцам арміі Абіджана» (такі горад ёсць у Кот д’Івуары). Іншаземец папрасіў жанчыну, каб яна напісала ліст ягонаму адвакату і той дапамог атрымаць вялікую спадчыну — 1,5 мільёна долараў. Адвакат згадзіўся. На аплату розных збораў і камісіі беларуска пералічыла 19 тысяч долараў… Напэўна, знаюць нават дзеткі, Вядома з даўняе пары, Што ў нетрах сацыяльнай сеткі Ахвяр знаходзяць махляры.

Паскуды плодзяцца, як вошы!
Ім памагае Інтэрнэт
Разводзіць, так сказаць, на грошы
Дзяўчат наіўных і кабет.
Каб для афёр не ўзнікла глеба,
Каб не заспеў фінал благі,
Парою ім, ахвярам, трэба
Хоць трохі падключаць мазгі.
…У Інтэрнэце маладзіца
З замежжа жаніха знайшла,
Бо ёй тутэйшы не гадзіцца —
Не трэба нашага «казла»:
Ён зарабляе грошай мала
І наўзахлёб гарэлку п’е…
Лічыла, што надзіва ўдала
Лёс будзе складвацца ў яе,
Бо кавалер, што з Інтэрнэта,
Падобна, існы мільянер —
Ён сам паведаміў пра гэта.
«На жаль, нявыкрутка цяпер,
Хаця не так усё й пагана, —
З паслання ўведала яна. —
Служу я ў войску Абіджана,
І тут у нас ідзе вайна.
Крывёй сцякае ўся краіна,
І мы змагаемся як след.
А тут якраз прыйшла навіна:
Мне спадчыну пакінуў дзед.
Ды на паездкі — забарона…
На жаль, няма канца вайне.
Даляраў паўтара мільёна
Прапасці могуць у мяне:
Калі аформіць не прыеду,
Яны развеюцца, як дым.
Шкада мне спадчыны… Дый дзеду
Апрыкра будзе ў свеце тым.
Наняць я мог бы адваката,
Аднак, на жаль, няма калі,
Бо надта ворагаў багата,
Яшчэ і ў наступ перайшлі.
Такая прыкрая няўвязка…
Таму прашу я ад душы:
Ты адвакату, калі ласка,
Пра ўсё пра гэта напішы.
Вось адрас… Адвакат харошы —
Такіх не бачыў я ў жыцці.
Як за паслугі трэба грошы,
Ты адвакату заплаці.
Павер мне, што твае затраты
Затым акупяцца спаўна,
Бо я, лічы, такі багаты!
Хай толькі скончыцца вайна.
Залежу ад твайго адказу…»
Пісьмо чытала тры разы,
І хоць мана відна адразу —
Не спрацавалі тармазы.
Яна магла, была павінна
Як бачыш выкрыць той падман,
Калі б падумала жанчына:
А на зямлі ці ёсць краіна
Пад гэткай назвай — Абіджан?
Але ў жанчыны мроі-мары
Запаланілі галаву:
«Калі займею я даляры,
Дык, як прынцэса, зажыву!
Шчаслівай стану ў той краіне,
Я апынуся ў райскім сне,
Бо, спадзяюся, не загіне
Мой кавалер на той вайне.
І ноч усю яна старанна
Пісьмо пісала да відна,
І адваката з Абіджана
Слязліва ўпрошвала яна:
«Я буду ўдзячная без меры,
Калі парупіцеся Вы
І ўсе аформіце паперы
За кавалера-афіцэра,
Каб меў на спадчыну правы…»
Прыслаў пасланне неўзабаве
Ёй абіджанскі адвакат:
«Я разбяруся ў гэтай справе,
Хаця другой работы шмат.
Патрэбны грошы — і нямала! —
Каб я парупіўся ўсур’ёз».
Што ён прасіў — яна паслала…
«А гэта толькі першы ўзнос, —
Яе замежнік агарошыў. —
Ты нават больш яшчэ прышлі!»
Яна шукаць пабегла грошы,
Купляць даляры за рублі…
Не дзіва гэткія сюжэты —
Апавядаць далей не след.
Вось так «разводзяць» прайдзісветы
Дзяўчат наіўных і кабет.
Вярнуць аддадзеныя сродкі
Не дапамогуць ім суды…
* * *
А ці магла жанчына ўсё-ткі
Пазбегнуць гэтае бяды?
Яна не мела б страт ніколі,
З махлярства быў бы толк малы,
Каб не атрымлівала ў школе
Па геаграфіі калы…
Алесь Няўвесь
Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:
Ці паможа нам Гасподзь беды ўсе перамалоць?
За што медалі вайскоўцам далі?
Дарма нам Бацька раіў, што мы можам выпіць грам па сто
На свята выйдуць ветэраны, дзе развярэдзіць вірус раны

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023