Categories: Фельетон

Сказалі ёй: «Не верашчы! На кухнях варым мы баршчы…»

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паскардзілася на тое, што падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую яна пачула на свой адрас слова «прихлопнуть» і іншыя зневажальныя эпітэты, якія «можна ўспрымаць як пагрозу забойствам». Пагрозу яна ўбачыла і ў тым, што актывісты збіраюцца правесці пікет па зборы подпісаў каля яе дома, заклікаюць «наведаць» яе. «Дзе ваша абарона, паненкі феміністкі, мяне, пажылой жанчыны ад замаху?» — пытаецца Ярмошына. Праз Інтэрнэт феміністкі паведамілі «пажылой жанчыне», што абараняць яе не збіраюцца… І трэба ж так: навісла хмара Над старшынёю ЦВК: Яна, лічы, ужо ахвяра, Бо можа нехта спадцішка,

Падпільнаваўшы ў завуголлі,
Зрабіць халэмус старшыні.
Пазбегнуць цяжка гэткай долі,
У тым нямашака хлусні.
Прынамсі, нам пра небяспеку
Паведала яна сама.
Чаму ж не верыць чалавеку?
Падстаў для гэтага няма.
Адвергнуць небяспеку тую,
На жаль, ніхто пакуль не змог.
Амаль даслоўна працытую
Яе трывожны маналог:
— Такога жаху не параіш,
Бадай, і ворагу свайму.
Мяне амаль схапіў паралюш,
Як словы кінулі ў гурму
Той вылучэнкі актывісты,
Калі наладзілі пікет.
Ды то ж наезд, як кажуць, чысты —
Хоць не выходзь цяпер у свет.
Мяне «прихлопнуть» пагражалі,
Як мухабойкай камара.
Жыццё пакладзена на шалі,
Ахову мне наймаць пара,
Бо не магу сама, вядома,
Насіць на працу пісталет…
Зламыснікі і каля дома
Гатовы выставіць пікет!
Маўчалі б лепш яны, як рыба,
Ім разяўляць не варта рот.
Яшчэ й згарыць мая сядзіба,
Як пералезуць цераз плот,
Або ўкрадуць, крый божа, штосьці,
Разбіўшы шыбіну ў акне.
Яны напрошваюцца ў госці —
«Наведаць» хочацца мяне.
Хоць ёсць у доме чай і кава,
І нават маецца каньяк,
Ды частаваць іх нецікава —
Антаганісты, як-ніяк.
Дый можа ў іх дапетрыць розум
У сподак мой падсыпаць яд…
Я бачу не адну пагрозу,
Пагроз, паверце, вельмі шмат!
А я жыву ўжо год каторы
Адна, як вока, што ўва лбе.
Мой арганізм нямоглы, хворы —
Не ўбараню сама сябе.
На «органы» надзеі мала,
Калі ўжо блізіцца хана…
Да феміністак скіравала
Зварот з папрокамі яна:
— Чаму ў пагрозную часіну
Вы не ратуеце мяне,
Бездапаможную жанчыну?
Вы засталіся ў старане,
Калі мой стан трывожны, хісткі,
Пакінулі мяне адну…
Ёй адказалі феміністкі:
— Не можам мы пачаць «вайну»,
Хоць і прынеслі б шмат карысці.
І дадалі:
— Не верашчы!
Няма калі на «бітву» выйсці:
Як ты нам раіла калісьці,
На кухнях варым мы баршчы…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Павучальны сюжэт для дзяўчат і кабет

Ці паможа нам Гасподзь беды ўсе перамалоць?

За што медалі вайскоўцам далі?

Дарма нам Бацька раіў, што мы можам выпіць грам па сто

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023