Categories: Фельетон

І нават на імёны стварылі забароны

Сваю кавярню «Сава» ў вёсцы Лучынаўка, што пад Віцебскам, бізнесовец Яўген Кавалеўскі спачатку перайменаваў у «Света 80%», а потым захацеў даць назву «Света, Маша, Вераніка». Аднак Віцебскі райвыканкам не зацвердзіў назву, бо яна «носіць палітычны характар». Адразу ж з’явіліся правяральшчыкі з санстанцыі, КДК, міліцыі, МНС… Бізнесовец падаў дакументы на новую назву — «Віця, Дзіма, Коля» (так завуць сыноў А. Лукашэнкі) і цяпер гадае, зарэгіструюць яе ці не… А неблагі даход давала Кавярня гэтая дзялку! Таму ён меў даброт нямала І грошай многа ў кашальку.

І, натуральна, не балела
За лёс уласны галава,
Бо кіраваў дзялок умела
Кавярняй з назваю «Сава».
А потым быў падман каварны
На выбарах… Людская раць
На плошчы выйшла, і кавярні
Рашыў другую назву даць:
Саперніцаю стала Света
Для Бацькі, іншых акрамя,
Таму і даў дзялок за гэта
Кавярні ейнае імя.
Ды ў Беларусі тры бунтаркі
Былі ў фаворы грамады.
Яны жаночы вобраз яркі
Для нас стварылі назаўжды.
«Увекавечу іх таксама
У назве, — вырашыў дзялок
І ў кабінет райвыканкама
Папер бярэмя прывалок.
— Хай «Света, Маша, Вераніка»
Кавярня назву будзе мець!
Ён на сябе бяду наклікаў,
Нат у турму не трапіў ледзь.
Не даспадобы «бунт» ягоны:
— Ды то ж па сутнасці пратэст!
Забудзь пра гэтыя імёны!
У назве палітычны змест,
І на яе мы стопудова
Табе дазволу не дадзім!
Ды ў тым была бяды палова,
Бяда з’явілася затым,
Калі нахлынулі праверкі
І з КДК, і з МНС:
Хто са стала зграбаў паперкі,
А хто нахабна ў кухню лез.
І рэзультат задужа гадкі —
Хоць ты на ўсё махні рукой:
Дзялка, як кажуць, на лапаткі
Яны паклалі талакой.
І растлумачылі службісты,
Што ён ступіў на шлях крывы,
А мог бы мець прыбытак чысты,
Каб быў пад крыламі «Савы»…
* * *
І тым не менш зусім магчыма,
Што шанцы страчаны не ўсе
І назва «Віця, Коля, Дзіма»
Дзялку збавенне прынясе…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Замольваць прыйдзецца грахі, аднак давольныя «вярхі»

Галовы дураць нам яны, што ў іх «сакрэтныя штаны»

Якраз «пашчасціла» яму папасці ў родную турму

Ён намалюе потым турму з калючым дротам

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023