Categories: Фельетон

Чаму дарослыя і дзеткі не носяць да скульптуры кветкі?

У Мінску 16-гадовы падлетак заляпіў аплявуху скульптуры гарадавога. Міма ехаў міліцэйскі экіпаж. Службоўцы злавілі хлопца, склалі пратакол і прымусілі папрасіць прабачэння ў… скульптуры. Нам вока радуе скульптура: Стаіць, як слуп, гарадавы. Прычым скульптура — не халтура, Здалёк службовец, як жывы,

На вулку пазірае строга,
Каб людзям «выправіць глузды».
Таму глядзяць, як на жывога,
Напэўна, людзі сапраўды.
Ну а чаму, спытае хтосьці,
Выснову гэткую раблю?
Яму мінчук, было, ад злосці
На шыю пачапіў пятлю.
Як бачыш міліцыянеры
Схапілі злыдня за руку,
І суд прыняў напотым меры,
Штраф уляпіўшы мінчуку.
Цяпер было не жорстка гэтак —
Пятля не вешалася, хоць
Скульптуры нейкі зух-падлетак
Даў аплявуху мімаходзь.
З-за гэтага той помнік шэры,
Напэўна, зведаў шмат пакут…
І зноў жа міліцыянеры
Не прамаргалі — тут як тут.
Канешне, не адбілі ныркі,
Ды калаціўся ён, калі
Схапілі беднага за шкіркі
І да скульптуры падвялі.
— Прасі ў яго, гарадавога, —
Сказалі, —
Каб прабачыў ён.
Інакш дарогу да астрога
Табе падкажа наш закон!
Якія могуць быць сумненні —
Зусім спалохаўся смаркач
І ледзь не бухнуў на калені
Перад скульптураю:
— Прабач!
Скульптура пазірала хмура,
І ў позірку відно было,
Што не прабачыла скульптура,
Што затаіла ўсё-ткі зло.
Шапнула, мусібыць, два слоўцы,
Што гэты хлопец — не анёл,
І па падказцы той службоўцы
На хлопца склалі пратакол…
* * *
Здзек са скульптуры — не да твару,
Учынак прыкры і благі.
Ды хай бы той, хто чыніць кару,
Пытаннем загрузіў мазгі:
Чаму дарослыя і дзеткі,
Цвярозыя і алкашы
Не носяць да скульптуры кветкі,
А поўху лупяць ад душы?..

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Калі не радуюць гульнёй, няхай ідуць варочаць гной

Вынік мецьмем неблагі, калі ўсім дадзім сцягі

«Вораг здохне няхай, мы ж патрапім у рай!»

Праўду выказаў святар — атрымаў пад дых удар

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023