Categories: Фельетон

Жывуць як след палякі, а мы — як небаракі

Згодна з даследаваннем Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, на працягу года беларусы адпрацоўваюць столькі ж гадзін, як і палякі, а насельнікі Расіі — значна менш. Бадай, любому чалавеку Вядома і з газет, і з кніг, Што людзі рускія спрадвеку Працуюць менш і горш за ўсіх.

Дый увіхацца ім навошта,
Як кажуць, жылы рваць, калі
Усё даецца танным коштам
І пад зямлёй, і на зямлі.
У іх багацця — пад завязку:
Алмазы, вугаль, нафта, газ…
Ім Бог зрабіў такую ласку,
Чамусьці абдзяліўшы нас.
Таму мы змушаны ўвіхацца
І шавяліцца як адзін,
І штогадова наша праца
Працягваецца больш гадзін.
Працуюць столькі ж і палякі,
Амаль што родны нам народ,
Ды ведае любы і ўсякі,
Што ў іх намнога больш даброт.
Хоць і няўцям, у чым прычына
І корань зла шукаць нам дзе,
Ды нехта кажа, што, магчыма,
Не той, хто трэба, нас вядзе.
Я думку тую не адкіну
І ёй пярэчыць не пачну,
Аднак жа вам, сябры, прычыну
Я назаву яшчэ адну:
Патрэбна рупіцца да поту,
Каб да даброт пракласці гаць,
Ды хтосьці ходзіць на работу,
А нехта ходзіць працаваць…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Прад’явіўшы «дакумент», згвалтаваў ілжывы «мент»

Чаму дарослыя і дзеткі не носяць да скульптуры кветкі?

Калі не радуюць гульнёй, няхай ідуць варочаць гной

Вынік мецьмем неблагі, калі ўсім дадзім сцягі

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023