Categories: Фельетон

Сярод знаёмых і сяброў нямала птушак і звяроў

Напярэдадні жаночага дня Мінскі заапарк арганізаваў у сацыяльных сетках конкурс «Прыгажосць — страшная сіла». Удзельнікам прапаноўвалася даслаць здымак жонкі, сяброўкі, сваяка, знаёмага і г.д., напісаўшы, на якога выхаванца заапарка яны падобныя і чаму. Узнагарода для пераможцы — два білеты ў заапарк. Ну так абрыдзела рэклама, Якая нам мазгі дзяўбе! І заапарк рашыў таксама У Сетцы крыкнуць пра сябе.

Рэкламай той хацеў завабіць
Сталіцы нашай жыхароў:
Ахвочых малавата, мабыць,
Зірнуць на птушак і звяроў.
А ў заапарку ж, дзякуй Богу,
І слон, і чарапаха ёсць…
Хай конкурс прыйдзе на падмогу,
Дзе «страшнай сілай» — прыгажосць!
Маўляў, умоўна ўсё, канешне,
Ды скажам мы без лішніх слоў:
Падобны людзі — нават знешне —
Да розных птушак і звяроў,
Таму і дасылайце фота
Тых, каго бачыце вакол,
Як хтось падобны на янота,
Як хтось па знешнасці — асёл;
А пераможцу мы за гэта
Падарым два білеты аж.
І на прасторах Інтэрнэта
Узнік такі ажыятаж!
А ў чым галоўная прычына?
Зусім не стымул — той білет,
Але стрымацца немагчыма,
Калі вакол — «жывёльны свет».
Бяскрыўдна ўсё было спачатку.
А стала весела, калі
Пра персанажаў праўду-матку
Выплюхваць людзі пачалі.
Прыслала здымак маладзіца —
І відавочна, што са зла.
— Хачу бядою падзяліцца:
Мой муж, на жаль, — накшталт казла.
І не таму, што нейкі ўбогі,
Што ён гадуе бараду.
Свайму казлу яшчэ і рогі
На кумпал хутка прыкладу…
А муж уласнае «паловы»
Прыслаў партрэт у поўны рост:
— Яна ў мяне накшталт каровы,
Хоць і адсутнічае хвост.
Была калісьці як пушынка,
А зараз важыць сто кіло!
І ўжо яна не «палавінка» —
Тры чвэрці тлушчу наплыло.
Партрэт з сямейнага альбома
Прыслаў яшчэ адзін мужык.
Прычым пачулі ўсе, вядома,
Яго душы адчайны крык,
І заслугоўваў ён спагады.
— Я цешчу выставіў сваю,
Бо ў заапарку (там, дзе гады)
Угледзеў гэткую ж змяю…
Начальніка-няўклюды фота
Даслала дамачка адна:
— Падобны ён на бегемота,
Ва ўсякім разе — на слана.
Такі ж адрузлы і пузаты,
Аднак перапаўняе юр,
Таму пішчаць у нас дзяўчаты,
Бо ён іх шчупае, як кур.
Аблічча гідкага суседа
Прыслаў мужчына:
— Існы тхор!
Няма ў мяне веласіпеда,
Бо ён, сусед, нядаўна спёр!
Жырафы, зебры і вярблюды,
Вароны, лісы і бабры…
Нібы не людзі ў нас усюды,
А толькі птушкі і звяры,
Хаця і розных родаў-відаў.
Не сумняваемся цяпер:
Каму свой прыз звярынец выдаў —
І той таксама нейкі звер…
* * *
Падумаў я, узяўшы чарку,
Сабе сказаўшы «будзь здароў»:
«Нашто блукаць па заапарку,
Каб наглядзецца на звяроў
(Яшчэ й рублі плаціць за гэта),
Калі на вулку выйсці след,
Дзе ходзяць дзецюкі й кабеты,
Дзе ўбачу ўвесь жывёльны свет?»

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Залішнія ў судзе дэбаты: папаў туды, дык вінаваты

Ні Апанас і ні сусед не выйдуць болей на пікет

Ці здолеюць дапамагчы для халахупа абручы?

Позні тэст на ДНК азадачыў мужыка

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023