Categories: Фельетон

На свята выйдуць ветэраны, дзе развярэдзіць вірус раны

Ветэранскія арганізацыі Расіі накіравалі Уладзіміру Пуціну зварот з просьбай перанесці парад у гонар 75-годдзя Перамогі на больш познюю дату ў сувязі з каранавіруснай інфекцыяй. А Беларуская арганізацыя ветэранаў заявіла, што ў нашай краіне такой неабходнасці няма. Для ўласных мэт, задум і планаў, Каб затлуміць усім глузды, Улада наша ветэранаў Як ледаколаў ці таранаў Выкарыстоўвае заўжды.

Згадайма пра праспект Скарыны.
Не падабалася імя
Чамусь кіраўніку краіны.
Хто, ветэранаў акрамя,
Кіраўніку падставіў плечы
І напісаў тады зварот?
А выглядала так, дарэчы,
Што пажадаў увесь народ,
Бо ветэраны — то аснова
Усіх здабыткаў-перамог,
І іх праўдзівейшае слова
Аспрэчыць можа толькі Бог.
Хоць быў падман, канешне, чысты,
Які і выкрыўся, калі
Тых ветэранаў актывісты
Як ні шукалі — не знайшлі.
Сказаць і зараз слова важка
Пара настала акурат:
Ад прэзідэнта ёсць адмашка —
Правесці велічны парад.
Не дзіва гэткія парады —
Штогод праводзяцца яны,
Хоць і не ўсе парадам рады,
Бо грошы трацяцца з казны,
А ў нас і так бюджэт дзіравы,
Таму не лішнія рублі,
Каб сродкі траціць на забавы,
Каб мы пацешыцца змаглі;
На новы дом ці школу досыць
Было б, напэўна, грошай тых.
А тут яшчэ зараза косіць
Старых і нават маладых.
У гэткі час праводзіць «гулі» —
Як бегчы на варожы дот
І падстаўляць сябе пад кулі,
Калі стракоча кулямёт.
І ветэраны, што ў Расіі,
Пазбегнуць хочуць гэтых «куль»:
У прэзідэнта папрасілі:
— Не трэба нам парад пакуль;
Мы проста возьмем чарку дома
За тых, хто з бою не прыйшоў…
А нашы ўсклікнулі, вядома:
— Мы хочам бачыць тое шоу!
Хай пройдуць шчыльнымі радамі
Краіны нашай ваяры!
А калі трэба, выйдзем самі,
Хоць і сканаем без пары.
І нам падараць многа кветак,
І кожны будзе дужа рад!
Ці так было, ці ўсё ж не гэтак,
Але адбудзецца парад!
* * *
Хоць недалёка ўжо хаўтуры,
Ды, паслухмяныя, яны
Зноў закрываюць амбразуры,
Як і падчас былой вайны…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Каб жылося ярка, трэба не аўчарка…

Улада мову топча ў гной і прыкрываецца маной

Сапёры правялі абрад і трохі палізалі яд

Любуюцца на наш футбол усе краіны навакол!

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023