Categories: Фельетон

Якраз «пашчасціла» яму папасці ў родную турму

Жодзінскі маладзён Аляксандр Шабан замест службы ў арміі выбраў іншы варыянт: па кантракце пайшоў служыць у мясцовую турму. Калі вечарам Аляксандр з сябрамі гуляў па сталіцы, яго схапілі амапаўцы. Спачатку прывезлі ў Партызанскі РУУС, а потым у родную жодзінскую турму. Маладзёну прыйшлося прайсці праз «усе кругі пекла»… На наступны дзень пасля суда начальства паведаміла Шабану, што ён звольнены. Служыць у войску — гэта гонар. Ва ўсякім разе кажуць так. Ды не жадаў насіць пагонаў (Хаця б яфрэйтара) юнак.

Служыць у войску — абавязак.
Дык што ж было рабіць яму?
Ці самастойна, ці з падказак
Пайшоў служыць ён… у турму.
Тым болей што турма — пад бокам,
Якраз у родным гарадку.
Хадзіць туды няспешным крокам
Было спадручна юнаку.
Удзень — на службе і для зэка
Ён цар і бог усё адно.
А прыйдзе вечар — дыскатэка
Яго чакае. Ці кіно.
Сагрэе мілая ў пасцелі,
Згатуюць дранікі бацькі…
Усе равеснікі хацелі б
Займець вайсковы быт такі.
Ён мог «адкінуцца» ў сталіцы
За тыдзень два разы ці тры,
Дзе грэлі дзеўкі-маладзіцы
І пляшку ставілі сябры.
Юнак і ў гэты раз з сябрамі
Там быў вячэрняю парой.
Якраз «нязменнага абралі».
Гула сталіца, быццам рой.
Плылі-цяклі людскія хвалі,
Якіх не бачыў Мінск даўно.
І юнака сябры пазвалі
На вулку выйсці заадно.
Узнёсласць хлопца ахапіла,
Калі ён крочыў у гурбе,
Пакуль дубінкаю граміла
Яму не ўрэзаў па гарбе.
І меў «дабаўку» небарака,
Калі валяўся на зямлі.
Затым яго да аўтазака
Два бугаі павалаклі.
У аўтазаку, райаддзеле
Таксама быў суцэльны здзек
(Дагэтуль ёсць сляды на целе),
Як быццам ён — той самы зэк.
«Пералічылі» рэбры-косці…
Кіпела ўсё ў яго ўнутры
Ад абурэння і ад злосці:
«Ды вы ж сапраўдныя звяры!
Хіба ж з такім звярыным відам
Павінен быць у нас АМАП?»
Каб не застацца інвалідам,
Каб вырвацца з драпежных лап,
Хацеў мучыцелям прызнацца,
Што ён з сістэмы той жа, свой,
Што і ў яго такая ж праца —
Браць «адмарозкаў» пад канвой;
Магчыма, выкажуць спагаду,
Што юшка з нюхаўкі цячэ…
Ды перадумаў ён: за «здраду»
Дубасіць будуць больш яшчэ,
Паб’юць наогул як сабаку…
«Злачынца», як і ўсю гурму,
У ненавісным аўтазаку
Прызезлі ў родную турму.
А там ужо была паблажка,
Больш не пакутаваў юнак:
Свая, так мовіць, каталажка
(Хоць людзі кажуць, што «рубашка»)
Бліжэй да цела, як-ніяк.
Ды не развеяліся хмары
У юнака над галавой:
Калегі ўсе вярнулі твары
І моўчкі бралі пад канвой.
А вось начальнік мовіў слова,
Калі адбыўся скоры суд.
Было аб’яўлена сурова:
— Цяпер табе не месца тут!
Папоўніш шэраг дармаедаў,
Бо не прабачым здраду мы»!
* * *
Начальнік аднаго не ведаў:
І сам ён звольніўся б з турмы…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Ніхто не трапіў у шпіталь — была ідылія амаль

І іншы сцяг, і іншы шлях

Ураджай збярэцца гадкі — будуць новыя пасадкі

Адправіцца на мора і ўжо не мецьме гора

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023