Categories: Фельетон

Як «уважыла» Феміда пратэстанта-інваліда

Суддзя і сакратарка мясцовага суда наведалі дома жыхара г. Барань Аршанскага раёна, інваліда-калясачніка Аляксея Каранькова, каб правесці «судовае пасяджэнне» і аштрафаваць на 81 рубль за тое, што «падсудны» падчас вулічнага шэсця пачапіў на сваю каляску бел-чырвона-белы сцяжок. Потым участковы патлумачыў «зламысніку», што суд уважыў яго з-за інваліднасці. «Хай бы ўлада ўважыла тым, што зрабіла б у пад’ездзе пандус, як штогод абяцае», — гаворыць А. Каранькоў. Пачуцці бурнымі былі, Было здзіўленне ў інваліда, І разгубіўся ён, калі, К яму дамоў прыйшла Феміда.

Адчуў ён нават лёгкі шок.
Чаму ж яму зрабіла ласку
Суддзя?
— Нацдэмаўскі сцяжок
Чапляеш на сваю каляску.
На шэсці — вось яшчэ віна —
Ты ўчора коўзаўся таксама, —
Сказала, строгая, яна,
А сакратарка запісала.
— Таму «падсадзім на рублі», —
Прысудам прагучалі словы.
Калі законніцы пайшлі,
Услед прысунуўся ўчастковы.
А ён тутэйшы, свой амаль,
Сюды не ўпаў, як кажуць, з неба.
Аднак пачаў чытаць мараль,
Бо так яму па службе трэба:
— На суддзяў ты не наракай,
Яны цябе пашкадавалі.
Каб захацелі, дык, бадай,
Твой лёс паставілі б на шалі,
І мог бы трапіць у турму
Законна, не без дай прычыны.
Ды немаведама чаму
Уважылі цябе жанчыны.
Адбыўся проста нейкі цуд:
Хоць ты і праўда вінаваты,
Аднак не выклікалі ў суд,
А да цябе прыйшлі дахаты.
І, пэўна, ад імя суддзі
Дадаў:
— Ні сам, ні па падказцы
Больш на пратэсты не «хадзі»:
Паб’юць — дарма, што ты ў калясцы.
Цябе наш доблесны АМАП
Растопча, выбачай, як гніду…
…Уважылі б напраўду, каб
Зрабілі пандус інваліду.
* * *
У «штрафніка» не сумны від,
Не бэсціць тых, хто чыніць здзекі:
— Я па здароўю інвалід,
Яны ж па розуме калекі…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

АМАПу кавуны далі б імпэт трайны

І нават на імёны стварылі забароны

Замольваць прыйдзецца грахі, аднак давольныя «вярхі»

Галовы дураць нам яны, што ў іх «сакрэтныя штаны»

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023