TOP

«ГЕНЭТЫКІ» АД AD.NAK

Сем год запар галоўным арганізатарам імпрэзы з’ўляецца грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»

Поўны спіс пераможцаў фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK можна паглядзець самастойна на сайце Budzma.by, таму я назаву толькі тры прозвішча, якіх там няма, але без якіх нічога не было б ўвогуле — Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская і Сяргей Скараход і агучу канцэпцыю сёлетняга фестывалю: «аDNаK! — ген беларускага крэатыву».

Што датычыцца ўзгаданых вышэй прозвішчаў, то няма сэнсу стамляць чытачоў чарговымі кампліментамі. Нагадаем толькі, што, без рухавіка любое аўто не кранецца з места, так што ген крэатыву, на мой погляд, перш за ўсё ўласцівы гэтым тром асобам.

А зараз, як заўсёды, крыху статыстыкі. Як напісана на сайце «Будзьма беларусамі!»:

«Сёлета на Фестываль было пададзена 285 заявак ад 135 удзельнікаў. Падаваліся толькі новыя работы. Як і заўсёды, прыкладна траціна з іх была пададзеная за апошнія два дні. Апошні вагон — гэта пра нас!

Агульная статыстыка Фестывалю:

1 месцы — 16

2 месцы — 32

3 месцы — 42

3 Гран-пры

2 спецпрызы

Прафесійнае журы працавала з імпэтам, адбор працаў адбываўся ў дыскусіях і жарсцях. Ніводны праект не застаўся без належнай увагі. Найбольш папулярнымі сярод удзельнікаў конкурсу былі намінацыі «Грамадсказначныя праекты» і «Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект», у кожную з якіх было пададзена па 30 работ, сярод якіх — нямала праектаў дастаткова высокага ўзроўню. Сябрам журы карцела ўзнагародзіць больш годных праектаў, але рэгламент не адменіш: толькі тры трэція месцы, два другія і адно першае».

Аляксандр Тамковіч

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.