Categories: Фельетон

Прад’явіўшы «дакумент», згвалтаваў ілжывы «мент»

У г. Высокае Камянецкага раёна 29-гадовы мужчына, назваўшыся супрацоўнікам органаў унутраных спраў, затрымаў незнаёмую дзяўчыну, прапанаваў прайсці ў «службовую кватэру», дзе прымусіў яе заняцца сексам і забраў 80 рублёў — як плату за тое, што ён не ўзбудзіць крымінальную справу. — Стаяць! Міліцыя! — загад Пачула раптам маладзіца. І строгі голас, і пагляд Яе прымусілі спыніцца.

— Супраціўляцца будзеш, дык
Я прымяню законна сілу!
І ёй пад нос якісь мужык
Чырвоную падсунуў «ксіву».
У гарадку яна жыла
Зусім нядоўга — можа, з месяц.
Сюды прыехала з сяла,
Дзе людзі гразь нагамі месяць,
Дзе жыхары ўстаюць чуць свет
І спаць кладуцца вельмі рана,
Навіны чэрпаюць з газет,
З тэлевізійнага экрана.
Таму «мянта» загадны тон
Не агарошыў громам з неба:
Калі «стаяць» галёкнуў ён,
Падумала, што так і трэба,
Напэўна, ў горадзе цяпер
Такое лічыцца за норму,
Хоць гэты міліцыянер
Не апрануў чамусьці форму.
Схаваўшы хутка дакумент,
Што прыняла яна на веру,
Зноў загадаў «сапраўдны мент»:
— Пайшлі ў службовую кватэру!
Чаму ў кватэру йсці? Чаму
Не да раённага аддзела?
Пытанні гэтыя яму
Задаць жанчына не пасмела.
За ім патупала яна,
Нібы ахвярная авечка.
Кватэра тая — бы труна,
І дзверы ляснулі, як вечка.
Не знала, бедная, сама,
Чаму прывёў, віна якая.
А ён сказаў:
— Ну што ж, турма
Цябе, па ўсім відаць, чакае.
І атрымаеш, пэўна, шмат, —
Зусім дабіў ён маладзіцу, —
Бо ёсць надзейны кампрамат,
Каб залыгаць цябе ў цямніцу.
І тут прызнаемся, сябры:
Грахоў у кожнага нямала
(Або хаця б жа два ці тры),
Якіх не знае нават мама.
І ў маладзіцы штось было
Фемідзе выкласці на шалі.
Грахоў не ведала сяло,
А ў гарадку тым больш не зналі.
Ці нешта скрала спадцішка,
Ці падманула ў захалусці…
Прынамсі, словы мужыка
Яе спалохалі чамусьці,
Лічы, прыціснулі к сцяне.
Загаласіла маладзіца:
— Начальнік, не губі мяне!
— Ну што ж, ты можаш адкупіцца, —
Вялікадушна мовіў ён, —
Бо сёння я, на жаль, харошы.
Каб не зрабіў табе гамон,
Давай усе, што маеш, грошы.
Было іх мала ў кашальку…
І «мент» сказаў з ухмылкай хмурай,
Прыціснуўшы яе ў кутку:
— Астатак аддасі натурай!
Не запярэчыла яна,
Калі ўгару задраў спадніцу,
Палез рукою да сцягна…
Ну, словам, згвалціў маладзіцу,
Нібы галодны, хіжы звер,
Дасыта здзекаваўся з цела…
Што ён не міліцыянер,
Напотым толькі зразумела.
* * *
Прасцячку я не зганьблю ўшчэнт,
Ёй не скажу ў папрок ні слова,
Бо, як пярэварацень-«мент»,
Паводзіў ён сябе тыпова:
Пярэваратні ўсе здаўна
Бяруць ці сексам, ці грашыма.
Таму й паверыла яна,
Таму адразу ж не адшыла…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Чаму дарослыя і дзеткі не носяць да скульптуры кветкі?

Калі не радуюць гульнёй, няхай ідуць варочаць гной

Вынік мецьмем неблагі, калі ўсім дадзім сцягі

«Вораг здохне няхай, мы ж патрапім у рай!»

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023