TOP

Годны беларус Павел Белавус

Адбылася віртуальная прэзентацыя вынікаў сацыялагічнага апытання «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў», якое праводзілася на замову кампаній «Годна» і «Будзьма беларусамі!». Каардынатар першай з іх — Павел Белавус.

— Як і для чаго стваралася «Годна»?

— Ініцыятыва нарадзілася з каманды «БНР100» — супольнасці, якая аб’яднала грамадскіх актывістаў, блогераў, розныя арганізацыі падчас падрыхтоўкі да юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі. Каб захаваць касцяк кааліцыі, прыдумалі кампанію «Годна».

Яе місія — адказаць сабе і грамадству, хто такія беларусы, што нас аб’ядноўвае і вылучае, чым можам ганарыцца, што годнага зрабілі беларусы за апошнія 30 год і ўсю сваю гісторыю? Глабальная ідэя ў тым, каб па выніках з’явіўся прадукт з гучнай назвай — «Нацыянальная ідэя Беларусі». На фінішы плануецца сабраць разам экспертаў, аналітыкаў, сацыёлагаў: яны вызначаць, што нас яднае і дае сілы рухацца наперад. Як краіне, так і грамадству.

— Амбіцыёзна. І што ўжо зроблена?

— Пакрокава рэалізуем план: напрыклад, арганізавалі такія акцыі, як «Мова Фэст» і «Годны Дзень Волі». А зараз падводзім вынікі вялікага сацыялагічнага апытання, праведзенага сумесна з даследчым цэнтрам кампаніі SATIO, пра нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў. Часткова прэзентацыя выкладзена на нашым сайце https://hodna.by/ і ютуб канале.

Ён, дарэчы, мае ўжо 16 тысяч падпісчыкаў. Запусцілі там серыял пра дасягненні беларусаў у розныя перыяды гісторыі «Годная Беларусь», а таксама ініцыятыву «Спяваем годна». Мае поспех і гумарыстычна-сатырычнае шоў «Годна News». 

Восенню запланавалі адмысловы форум, на якім прадставім серыю выданняў адпаведнай тэматыкі. Першую кнігу ўжо падрыхтавалі да друку, на падыходзе зборнік коміксаў.

— Мы — гэта хто?

— Назаву толькі некалькі прозвішчаў — блогеры Антон Матолька і Эдуард Пальчыс, журналіст Франак Вячорка, музыка Сяргей Доўгашаў, графічны дызайнер Артур Вакараў і шмат хто яшчэ — імкнемся аб’яднаць абсалютна розных людзей. Ужо сёння партнёрамі «Годна» з’яўляюцца больш за дваццаць структур. Сярод іх культурніцкая арганізацыя «Арт Сядзіба», сацыёлагі SATIO, эксперты BISS, наш Symbal.by…

— Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» існуе ўжо 12 год — «Годна» створана не ў піку ёй?

— Наадварот, мы партнёры, добрыя і надзейныя. Маем сумесныя праекты, дапамагаем адзін аднаму — працуем на новую Беларусь.

Александр Томкович

Читайте также:

Пушкин ушел в реставрацию

Ярослав Романчук: Кому хорошо сейчас жить?

Дьявольская рулетка, которая ставит «птички» напротив определенных фамилий…

Александр Соснов: Пока чарка и шкварка рулят, шариковы и швондеры будут в чести

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.