TOP

Адценні Таццяны Нядбай

Як вядома, чалавечае жыццё не складаецца выключна з чорна-белых колераў. Адценняў вельмі шмат, і, на мой погляд, менавіта па гэтай прычыне так цікава жыць. «Прадмова» — адно з адценняў.

—Што часцей за ўсё гучала аргументам супраць правядзення фэста?

— Перадусім, вядома, эпідэміялагічная сітуацыя. Мы не хацелі ствараць дадатковых рызык для здароўя людзей

З палітычных аргументаў супраць — не— спрыяльны інфармацыйны фон і іншыя актуальны задачы.

— Як успрыняла фэст кіраўніца ПЭНа набіліянтка Святлана Аляксеевіч, якая зараз у Нямеччыне?

—Святлана сама планавала быць на фестывалі, толькі, на жаль, не змагла. Але папрасіла спасылкі на відэатрансляцыі, каб быць у курсе таго, што сёння адбываецца ў сферы літаратуры ў Беларусі.

—Традыцыйна гэты фэст праводзіцца ў весну. Каронавірус прымусіў «перакінуць» яго на восень. Не шкадуеце?

—Тут складана пра нешта шкадаваць. Увесну не было б цяперашняга палітычнага складніка, затое ўвосень ёсць значна большы запыт на такі фестываль. Пры ўсіх акалічнасцях наведнікаў было шмат, як і праглядаў анлайн-трансляцый. Да ўсяго, трэба ўлічваць міжнародны кантэкст: увосень у свеце праходзіць некалькі кніжных кірмашоў, з якімі першапачаткова мы не хацелі «перасякацца», але з увагі на каранавірус ні з кім перакрыжавацца не давялося і зараз…

— Каронававірус таксама прымусіў сабраць разам адразу столькі прэмій? Можна некалькі слоў пра кожную?

— На кожны дзень фестывалю прыпадала свая ўзнагарода, усяго іх было пяць.

Так, Прэміяй Гедройця уганаравалі найлепшую кнігу прозы на беларускай мове — першым лаўрэатам стаў Сяргей Дубавец са саімі «Тантамарэскамі». Пісьменнік хадзіў у суд штодня на працягу года і назіраў за масавым працэсам мытнікаў, паводзінамі абвінавачаных, суддзі, адвакатаў і пракурораў, сяброў і родных, Кніга пра Алеся Юркойця — аднаго з каманды ашмянскіх мытнікаў, краязнаўца, культурнага дзеяча. Другое і трэцяе месцы занялі Андрэй Адамовіч з кнігай «Песня пра Цімура» і Зараслава Камінская з кнігай «Калядны стол». Дарэчы, Зараслава сёлета перамагла таксама ў прэміі Цёткі ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў». А ў намінацыі «Найлепшае афармленне кнігі для дзяцей і падлеткаў» узяў верх твор Генадзя Аўласенкі «Як зубраня «Зубраня» наведала» — узнагароду атрымала ілюстратарка Вераніка Шпак.

Прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшую перакладную кнігу на беларускую мову сёлета ўручалася ў трох намінацыях і пераможцамі сталі:

Кацярына Маціеўская — Анджэй Сапкоўскі «Вядзьмар. Апошняе жаданне» (пераклад з польскай). Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск. Намінацыя «Пераклад прозы».

Ігар Кулікоў — «Стараангельская паэзія» (пераклад са стараангельскай мовы). Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск. Намінацыя «Пераклад паэзіі».

Сяргей Матырка — Эрвін Мозэр «Неверагодныя гісторыі на дабранач» (пераклад з нямецкай мовы). Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск. Намінацыя «Пераклад дзіцячай кнігі».

Завяршала «Прадмову» прэмія Анемпадыстава — адна з новых — за найлешпую вокладку для беларускай кнігі. У ёй сёлета перамагла дызайнерка Кацярына Пікірэня за вокладку да кнігі «Трое ў чоўне і пёс з імі» Джэрома Клапкі Джэрома выдавецтва «Логвінаў» (пераклад на беларускую мову Паўла Касцюкевіча).

Сёлета споўнілася таксама 10 год прэміі Дэбют імя Максіма Багдановіча — адмысловы прыз Дэбют дзесяцігоддзя дастаўся Віктару Марціновічу.

Вось бачыце, некалькі словаў пра прэміі — гэта чыста пералік пераможцаў. Таму я б раіла ўсім, хто хоча даведацца крыху больш, зазірнуць у сацсеткі і на сайт Беларускага ПЭНа — pen-centre.by — там знойдзецца больш інфармацыі. А дадаткова звяртаю ўвагу чытачоў не толькі на пераможцаў, але і на кароткія спісы прэмій, бо гэта і ёсць той зрэз найбольш цікавых кніг, якія выдаваліся летась.

— Як з наведвальнасцю «Прадмовы»?

— Людзей было шмат, паўтаруся, у залях мы намагаліся абмежаваць іх колькасць праз неаб— ходнасць рэгістрацыі, на выставе ж (дзе стаялі выдаўцы са сваімі стэндамі) даводзілася разліч— ваць толькі на адказнасць саміх наведнікаў. Але магу сказаць, што былі пікі наведванняў і спа— ды, таму кожны ахвотны мог выбраць для сябе больш зручны і бяспечны з пункту гледжання колькасці людзей час для знаёмства з кнігамі і іх набыцця.

Вялізныя чэргі выстройваліся да Альгерда Бахарэвіча і Віктара Марціновіча. Наогул скла— лася ўражанне, што людзі ссумаваліся па літа— ратуры і па афлайнавых сустрэчах і, мяркую, мы прынялі слушнае рашэнне, усё ж зрабіўшы фестываль.

Шмат спонсараў было страчана?

— Вядома, і каранавірус, і палітычная сітуацыя змянілі расклады гульні. Некаторыя партнёры сёлета не змаглі далучыцца фінансава, але мы з вамі разумеем, што партнёрства — гэта пра нешта большае за грошы: агульныя каштоўнасці, супольная справа, сяброўства і ўзаемападтрымка…

Сёння кожны з нас робіць свой унёсак у адну агульную справу, таму я б не ўжывала слова «страчана», у падставовых рэчах усё засталося.

Што менавіта Вас уразіла больш за ўсё?

— З боку арганізатараў заўсёды крыху іншая перспектыва… Таму мне найбольш запомнілася гераічная праца каманды, якая ў такіх умовах і за такі кароткі час здолела зрабіць сапраўднае свята для многіх людзей і на вельмі якасным, высокім узроўні. Тут выпадае падзякаваць Паўлу Баркоўскаму (галоўнаму арганізатару), Ліліі Ільюшынай, Дар’і Бялькевіч, Валянціне Говар, Вользе Воўк, Андрэю Хадановічу, Аляксандры Бабковай, Змітру Герасімовічу, іншым спецыялістам і валанцёрам, якія спрычыніліся да правядзення фестывалю.

Асобна варта падзякаваць Аляксандру Зінкевічу і Палацу мастацтваў за тое, што пайшлі насустрач з памяшканнем і забяспечылі камфортныя ўмовы працы.

— Вернемся да першага пытання. Фэст 4 дні праходзіў у «Палацы мастацтваў». Літаральна побач — «хапуны». Нейкім чынам вы адрэагавалі?

— Мы ўважліва сачылі за тым, што адбываецца, і былі гатовыя да дадатковых наведнікаў, якія мірна гулялі па сваім горадзе і якім магла б спатрэбіцца дапамога.

На імпрэзах абавязкова згадвалі імёны нашых калег-літаратараў і філосафаў, якія патрапілі пад пераслед з нагоды пратэстаў, імкнуліся ў дыскусіях рэагаваць на актуальныя падзеі і залучыць іх у кантэкст размовы.

Александр Томкович

Читайте также:

Александр Добровольский: «Мирный протест — самый эффективный»

Татьяна Протько: В наше время невозможно всех расстрелять или отправить в ГУЛАГ

Лев Марголин: Кремлю в Беларуси нужен абсолютно свой человек

Очевидные невероятности

Николай Козлов: Нельзя молча наблюдать, как тебя бьют. Но и гражданской войны не хотелось бы

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.