TOP

выдавецтва “Пфляўмбаўм”

“Я і ёсць рэвалюцыя” – кніга выдавецкай ініцыятывы “Пфляўмбаўм”, якая паслядоўна прадстаўляе сучасную літаратуру, напісаную жанчынамі, прычым не толькі беларускую, але і перакладную (“Жанчына на нулявым пункце” Нааль Саадаві). Менавіта “Пфляўмба ўм”выдала кнігу Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” – лаўрэатку леташняй прэміі Гедройця. Ева Вежнавец стала першай жанчынай, якая атрымала гэтую прэмію.