TOP

КАНЦЭРТ «ПАЛАЦУ» АДБУДЗЕЦЦА

Юбілейны канцэрт гурту «Палац», прымеркаваны да 20-годзьдзя калектыву, усё ж такі адбудзецца 26 кастрычніка ў Тэатры беларускай драматургіі. 

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў дырэктар тэатру Ігар Сігаў. Паводле ягоных словаў, адбылося непаразуменьне. Было нейкае тэлефанаваньне, якое ён няправільна зразумеў. Цяпер праблема вырашана, і канцэрт абавязкова адбудзецца.

 

Лідэр гурту Алег Хаменка распавёў, што сам толькі што даведаўся пра гэтую навіну: «Ніхто пакуль нічога канкрэтна ня можа патлумачыць. Адміністрацыя тэатру сапраўды заявіла, што канцэрт дакладна адбудзецца. Мы сустракаемся з дырэктарам Тэатру беларускай драматургіі Ігарам Сігавым праз гадзіну. Будзе ў нас зь ім невялічкая нарада… Пакуль я ў разгубленасьці. Мабілізавацца вельмі цяжка… Я шакаваны…»

23 кастрычніка зьявілася інфармацыя, што канцэрт «Палаца» адменены.

Як паведамілі ў касе тэатру, квіткі яшчэ ёсьць.

На канцэрце «Палац» будзе прэзэнтаваць музычную прыпавесьць «Салдат-доктар» і сьвежы студыйны альбом «Кола грукатала».

Іна СТУДЗІНСКАЯ, Радыё Свабода

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.