• Погода
  • +23
  • EUR3,0262
  • USD2,4954
  • RUB (100)3,4673
TOP

САЛІДАРНАСЦІ НЕ БЫВАЕ ШМАТ

Акцыю «Тыдзень палітвязня» прэзентаваў камітэт дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць».

Беларускае грамадства ўжо добра ведае «Марафоны салідарнасці», якія на працягу вельмі доўгага часу праводзіць рух «За волю», і імпрэзы, якія 16 чысла кожнага месяца ладзяць маладыя хрысціянскія дэмакраты. Але, на мой погляд, гэта як раз той выпадак, калі чалавечай падтрымкі не бывае зашмат. Асабліва, калі ўлічыць размовы пра тое, што тэма сёння не з’яўляецца самай галоўнай для беларускага грамадства, і ўвогуле, у нас зараз пачынаецца амаль што не новая лібералізацыя.

Не хачу ні з кім спрачацца. Нагадаю толькі народную прымаўку пра тое, што далёка не ўсё бліскучае можна назваць золатам…

Па вялікаму рахунку менавіта гэта думка была галоўнай у добра вядомым звароце Міколы Статкевіча да літоўскага еўрапарламентара Юзаса Палецкіса. І таму цалкам невыпадкова, што менавіта Мікола Статкевіч стаў героем першага «Тыдня палітвязня». Сутнасць іх у тым, што на сайце «Салідарнасці» кожны дзень з’ўляюцца матэрыялы пра аднаго з палітвязняў, а завершыцца ўсё агульнай пятнічнай імпрэзай, якая ў нейкім сэнсе будзе падводзіць вынікі таго, што адбывалася. Дэбютны варыянт можна паглядзець тут http://www.salidarnasc.org

Аляксандр ТАМКОВІЧ