TOP

Доктара Шэгу і рэдакцыю «Газеты Слонімскай» высяляюць

Адміністрацыя рынку «Косаўскі» папярэдзіла рэдактара «Газеты Слонімскай» і лекара Івана Шэгу, што да 1 студзеня тыя павінны вызваліць памяшканьні, якія цяпер арандуюць. 

Прычына — пажарныя службы забараняюць далейшую эксплюатацыю паверха, дзе арандаваліся памяшканьні.

Рэдакцыя «Газеты Слонімскай» і лекар Іван Шэга арандавалі памяшканьні на другім паверсе ў адным і тым жа будынку, які належыць адміністрацыі рынку «Косаўскі». Паводле рэдактара «Газеты Слонімскай» Віктара Валадашчука, ім прапанавалі вызваліць памяшканьні да 1 студзеня.

Валадашчук кажа, што тэрмінова шукае ў горадзе новае памяшканьне, каб не спыняць выхаду газэты. У іншым месцы рэдакцыя мае яшчэ адно невялікае памяшканьне, але там усю рэдакцыю, асабліва рэклямную службу, разьмясьціць немагчыма.

Іван Шэга арандуе памяшканьне для сваёй недзяржаўнай інфармацыйна-кансультацыйнай установы «Шэгамэдкансульт» усяго некалькі месяцаў.

У гэтай установе Шэга штодзень даваў бясплатныя кансультацыі хворым людзям. Кожны дзень да яго на прыём наведваліся па 5–10 жыхароў Слонімскага і іншых раёнаў. Ён кажа, што не зьбіраецца высяляцца:

«Я заключыў з адміністрацыяй рынку дамову пра арэнду памяшканьня на тры гады. Таму высяляцца пасьля некалькіх месяцаў арэнды не зьбіраюся. Высяляцца я буду толькі праз суд. А сёньня да мяне на прыём прыйшло шмат хворых людзей, і я працягваю іх кансультаваць».

Радыё Свабода

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.