Мiнскі праграміст рыхтуецца да палёту на Марс
Падарожжа ад Зямлі да Марса зойме каля 7 месяцаў (210 дзён). Пры гэтым арганізатары не хаваюць: дарогі дадому, хутчэй за ўсё, няма.
Міхаіл Румянцаў увайшоў у лік 1058 чалавек, якія прайшлі наступны этап адбору на праект «Марс Адзін». Усяго было пададзена больш за 200 тысяч заявак з 140 краін.
Праект «Марс Адзін» прадугледжвае засяленне чырвонай планеты людзьмі. Першыя жыхары павінны прыляцець туды ў 2023 годзе.
Падарожжа ад Зямлі да Марса зойме каля 7 месяцаў (210 дзён). Пры гэтым арганізатары не хаваюць: дарогі дадому, хутчэй за ўсё, няма.
Міхаіл Румянцаў
Міхаілу 24 гады. Ён з Ліды. Скончыў фізічны факультэт БДУ, працуе праграмістам у Мінску.
30 снежня, калі былі абвешчаныя вынікі, хлопец адпачываў у Кіеве. Пра тое, што ўжо ёсць вынікі адбору, яму паведамілі сябры. Міхал на ўсялякі выпадак праверыў электронную скрыню — і бінга! Такі сюрпрыз!
Праз некалькі дзён ён атрымаў яшчэ адзін ліст. У ім гаворыцца, што ў бліжэйшы час трэба прайсці медкамісію. Прайсці яе можна ў Беларусі. Гэтым ён зоймецца ў бліжэйшыя некалькі месяцаў.
Мы запыталі ў Міхаіла, чым ён прывабіў палёт у далёкі космас:
«Палёт на Марс — менавіта тое, чаму я гатовы прысвяціць сваё жыццё. Мяне захапляе вера, што чалавецтва будзе развівацца паступова. І ў тэхналогіях таксама будзе пераемства і паступовае развіццё.
Я лічу, што ў далёкай перспектыве каланізацыя космасу сыграе важную ролю для развіцця цывілізацыі.
Калі глядзець у зусім далёкай перспектыве, згасанне сонца не пакідае іншых шанцаў для цывілізацый, каб перасяліцца на іншыя планеты, галактыкі. Я маю шанец зрабіць першы крок да гэтага, неяк паўплываць».