TOP

«Людзі на Майдане крычаць: «Дзякуй, Беларусь!»

Лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў прыехаў у Кіеў, каб разьвітацца з загінулым беларусам Міхаілам Жызьнеўскім.

Някляева цытуе Радыё Свабода: «Людзі ішлі і крычалі «Дзякуй, Беларусь!». У мяне горла сьціснулася…. Гэта такая высокая і трагічная дзея… Людзі ідуць і плачуць.. І разам з тым велізарная вера і рашучасьць у вачах. Гэта 50-100 тысяч чалавек. Яны крычаць «Герой!»… Я проста прыехаў зь ім разьвітацца, сказаць яму «дзякуй» — і больш нічога…»

Уладзімер Някляеў распавядае, што людзі, якія ўдзельнічаюць у памінальнай хадзе, увесь час акружаюць прысутных лідараў апазыцыі Арсэня Яцэнюка і Алега Цягнібока і просяць іх «не адступаць ад патрабаваньняў Майдана».

Як адзначае «Наша Ніва», развітаньне з Міхалам Жызнеўскім адбылося ў дзень яго нараджэньня, 26 студзеня. Сёння яму споўнілася б 26 гадоў.

Тысячы людзей ішлі за труной, якую на руках пранесьлі ад Міхайлаўскага Залатаверхага сабора праз Майдан, Хрышчацікам. Яго пранеслі паўз барыкады, на якіх ён загінуў. І на хвіліну Майдан замёр у маўчаньні.

Паніхіда па Жызьнеўскім адбылася ў Міхайлаўскім саборы ў Кіеве. У ёй сярод іншых брала ўдзел пераможца «Еўрабачаньня» Руслана, якая напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку: «Правяла ў апошні шлях хлопца, якога забілі на Грушэўскага… Міхаіл Жызьнеўскі быў паранены 22 студзеня на 60-ы дзень пратэста. Я паклала іконку і сьцяг на труну. Людзей мора… Усе скандуюць «Герой!», бо так яно і ёсьць!!! Выснова адна — за што ён загінуў? Сухая рэшта — асабіста я не магу зьмірыцца з тым фактам, што ў краіне застанецца прэзыдэнта Януковіч, альбо чалавек, падобны да яго…»

Gazetaby.com

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.