TOP

Другі дэбют

Першы адбыўся ў 2009 годзе. Наўрад ці тады аўтар «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка» Ілля Копыл думаў, што яго кнігу чакае такі рэзананс. Упэўнены, многія памятаюць «ветэранскае абурэнне», якое выклікала перадрукоўка тэксту адной з незалежных газет. Нават пікеты ля рэдакцыі ладзілі.

До 2020 года СНплюс существовала благодаря подписке читателей. Сейчас печать газеты запрещена. Но подписка читателей возможна! Мы не сдаемся и продолжаем работать в интернете. Все материалы бесплатны и доступны каждому. Подписываясь на СНплюс через Патреон (это безопасно!), вы помогаете распространению независимой информации, поддерживаете свободу слова.

Такую ж рэакцыю вызвала і новая (на траціну большая папярэдняй) версія кнігі, якую адзін ветэран у кніжнай краме патрабаваў забараніць для продажу.

Понравился материал? Поблагодари редакцию на Патреоне (это безопасно) и поддержи подготовку таких материалов в будущем.

Пра гэта расказаў вядомы гісторык і выдавец Анатоль Тарас на другой прэзентацыі «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Менавіта ў назве гэтай кнігі і заложана галоўная фабула твора. Нябышына — родная вёска Іллі Піліпавіча, а асновай тэксту сталі яго асабістыя ўспаміны пра дзяцінства, якое выпала на гады самай крывавай вайны мінулага стагоддзя.

Менавіта гэтыя ўспаміны і вызываюць такі ветэранскі «вэрхал», таму што распавядаюць пра тое, што людскую кроў пралівалі не толькі фашысты з паліцаямі, але і «савецкія партызаны», частка якіх была заслана ў Беларусь НКУС.

Успаміны разбураюць шмат іншых міфаў савецкага часу, таму далёка не ўсім і прыйшліся да спадобы. Аднак я цалкам згодны з выдаўцом — пакуль мы ад іх не пазбавімся. ніякага руху наперад не будзе.

Аляксандр ТАМКОВІЧ

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.