• Погода
  • -18
  • EUR3,0813
  • USD2,5428
  • RUB (100)3,4635
TOP

Автор: Аляксандр Тамковіч

Кніга «Перадусім Беларусь. Згадваючы Генадзя Бураўкіна», якую бліскуча падрыхтаваў да друку мой калега Сяргей Шапран і не менш бліскуча ў якасці літаратурнага тамады прэзентаваў паэт Міхась Скобла, не мае патрэбы тлумачэння зместу, бо яно — у назве. 

Звычайна вершы чытаюць пад музыку. На прэзентацыі кнігі Зміцера Дразда «Зарэчча. Веды вады» яны таксама гучалі пад музыку. Пад музыку цудоўных фота, якія моцна ўпрыгожвалі не толькі саму кнігу, але і сцены кнігарні «Галіяфы».

Упэўнены, гэтую вядомую фразу з крылоўскай басні не раз узгадвалі, калі гаворка ішла пра так званыя прэвентыўныя затрыманні. Аднак у гэтым годзе іх колькасць, як кажуць, «зашкалівае». Асабліва, калі ўлічыць хакейны чэмпіянат свету. Дарэчы, менавіта ён наглядна паказаў, што пад каток існуючай улады могуць трапіць не толькі палітычныя апаненты. 

У чарговай вандроўкі ад «Куфэрку падарожжаў» менавіта такая арыгінальная назва. З дапамогай старшыні Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча яны паспрабуюць гэтым «ключом» адчыніць дзверы некаторых гістарычных таямніц мінулага Берасцейшчыны.

Як і іншыя, я ведаў, што выдатны паэт і цудоўны чалавек Генадзь Бураўкін вельмі цяжка хворы, і свае апошнія дні трымаецца па-геройску мужна. Як і іншыя (будзем шчырымі) у думках я чакаў непазбежны фінал, але, калі той прыйшоў (выбачайце “прапісную” ісціну), маральна аказаўся да гэтага непадрыхтаваным.

Гэты артыкул мне дапамог зрабіць вядомы журналіст Сяргей Шапран, за што яму — чарговы дзякуй. Як і за здымкі Рыгора Барадуліна, бо ўсе яны ўзятыя з асабістага архіва Сяргея.Пазней тэкст друкаваўся ў кнігах «Лёсы» і «Найноўшая гісторыя ў асобах». Сумная нагода прымусіла надрукаваць яго яшчэ раз. Перш за ўсё для таго, каб зноў пачуць голас народнага паэта Беларусі. 

Першы адбыўся ў 2009 годзе. Наўрад ці тады аўтар «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка» Ілля Копыл думаў, што яго кнігу чакае такі рэзананс. Упэўнены, многія памятаюць «ветэранскае абурэнне», якое выклікала перадрукоўка тэксту адной з незалежных газет. Нават пікеты ля рэдакцыі ладзілі.

Адказ на пытанне-назву просты — па асабістаму жаданню. Чарговая з «Вандровак у Еўропу» праходзіла ў роднай для яго Гародні. Каб правесці абяцаную экскурсію па Фарным касцёле, Аляксандр Уладзіміравіч прыехаў з-за мяжы ў пяць гадзін раніцы і, не гледзячы на бяссонную ноч, амаль дзве гадзіны працаваў у новай якасці. Патлумачыў усё шчырым «сантыментам да гадзіннікаў», асабліва да таго, што ўстаноўлены на вежы Фарнага касцёла. З гэтага і пачалася наша размова з Аляксандрам Мілінкевічам.