TOP

«Кобрынскі ключ»

У чарговай вандроўкі ад «Куфэрку падарожжаў» менавіта такая арыгінальная назва. З дапамогай старшыні Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча яны паспрабуюць гэтым «ключом» адчыніць дзверы некаторых гістарычных таямніц мінулага Берасцейшчыны.

Вандроўка адбудзецца 22 чэрвеня і пройдзе па маршруце: Мінск-Кобрын-Здзітава-Сцяпанкі-Вялікія Сяхновічы-Мацвеевічы-Мінск. У яе праграме:

«Гістарычная шараговая забудова, цэрквы, касцёл, сінагога, першы шлюз Дняпрова-Бугскага каналу ў Кобрыне, драўляныя цэрквы XVIII—XIX стст. у Здзітаве, Сцяпанках, Вялікіх Сяхновічах, Мацвеевічах, мураваная царква і капліца ў памяць бітвы пад Крупчыцамі ў Чыжэвічах».

Пра ўсе абставіны можна даведацца ў аднаго з аўтараў маршрута гэтых падарожжаў Юрася Меляшкевіча па тэлефоне 8-0291-69-48-11 альбо пачытаць (больш інфармацыі і фота) на старонцы: http://pomniki.budzma.org/vandrowki/vandruyma-pa-kobrynshchynye-z-kuferkam-padarozhzhaw.  

Аляксандр ТАМКОВІЧ

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.