TOP

Беларуская інтэлігенцыя — за непадзельную і незалежную Украіну

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі выказалі салідарнасць з украінскім народам. Адкрыты зварот ужо падтрымала больш за сорак чалавек. Далучыцца да акцыі можна будзе праз сайт грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”, якая акцыю ініцыявала. 

Зварот дзеячаў навукі, мастацтва і культуры Беларусі да ўкраінскага народу, парламента і ўрада

Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, выказваем сваю падтрымку народу Украіны ў гэты няпросты для яго час.

Вы ўступілі ў новы перыяд сваёй дзяржаўнасці. Само па сабе гэта ўжо выпрабаванне як для ўрада, так і для ўсяго ўкраінскага грамадства. На вялікі жаль, змены, якія адбыліся ў вашай краіне, азмрочаныя гібеллю людзей. Вечная памяць і слава героям!

Мы лічым, што кроў не павінна праліцца яшчэ раз. Памяць пра Нябесную сотню Майдана абавязвае ўсіх ўтрымацца ад развязвання вайны.

Цяпер вы сутыкнуліся з праблемай сепаратызму, якая пагражае выліцца ў ўзброены канфлікт. Рэферэндум па далучэнні Крыма да Расіі з’яўляецца замахам на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і супярэчыць яе Канстытуцыі і нормам міжнароднага права.

Мы рашуча асуджаем ўсе спробы дзяліць Украіну па этнічным прынцыпе і выступаем за мірнае вырашэнне праблемаў унутры краіны самімі грамадзянамі Украіны ў рамках закона.

Для нас, беларусаў, Харкаў, Данецк, Сімферопаль, Адэса — гэта такія ж украінскія гарады, як Львоў, Валынь, Чарнаўцы і Палтава. Украіна павінна захавацца ў межах, якія замацаваліся за ёй з моманту падпісання Белавежскіх пагадненняў.

Мы з вамі, мы — за непадзельную Украіну, мы — за незалежную еўрапейскую Украіну, будучыню якой мае права вырашаць толькі яе народ.

Слава Украіне! 

1. Акудовіч Валянцін
2. Арлоў Уладзімір
3. Бандарэнка Зінаіда
4. Белы Алесь
5. Берніковіч Яраслаў
6. Булгакаў Валеры
7. Варашкевіч Ігар
8. Вярцінскі Анатоль
9. Гліньнік Вадзім
10. Гулак Наста
11. Гарэцкі Радзім.
12. Голубеў Валянцін
13. Дашук Віктар
14. Дашкевіч Алег
15. Дранчук Валеры
16. Дудараў Аляксей
17. Жарнасек Ірына
18. Жданко Валянцін
19. Законьнікаў Сяргей
20. Калінкіна Сьвятлана
21. Кароль Аляксей
22. Краўцэвіч Алесь
23. Кузьняцоў Ігар
24. Лабадзенка Глеб
25. Ліпай Алесь
26. Марачкін Аляксей
27. Маркевіч Мікола
28. Марціновіч Віктар
29. Някляеў Уладзімір
30. Падгол Уладзімер
31. Пашкевіч Алесь
32. Садоўскі Пётр
33. Саўка Зьміцер
34. Севярынец Павал
35. Скобла Міхась
36. Смалянчук Алесь
37. Сом Лера
38. Стужынская Ніна
39. Харланчук Павел
40. Хашчавацкі Юры
41. Чыгрын Сяргей
42. Шалкевіч Віктар

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.