TOP

Пачаўся Пяты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі АD.NAK

22 красавіка стартаваў Пяты, юбілейны, Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. Фестываль традыцыйна будзе прадстаўлены ў новай канцэпцыі, а менавіта: Думай глабальна — дзейнічай лакальна! 

Карыстаючыся гэтым трэндавым лозунгам, Фестываль AD.NAK! сёлета абвяшчае:»Трэба так! Дбай пра сваё — не прагадаеш!», паведамляе аргкамітэт. Генеральным партнёрам Фестывалю ў гэтым годзе выступіла кампанія velcom.

Аргкамітэт Фестывалю AD.NAK! робіць акцэнт на прыцягненні да ўдзелу перш за ўсё маладых талентаў, для якіх у пачатку прафесійнага шляху вельмі важная практычная рэалізаванасць сваіх працаў. Таму ўдзельнікам прапанаваная багатая і разнастайная конкурсная праграма, дзе канкурсанты змогуць паказаць свае прафесійныя здольнасці ў стварэнні рэкламы розных фарматаў — білборды і постары, інфаграфіка, аўдыёрэклама, сувенірная прадукцыя, а таксама стварэнне айдэнтыкі брэндаў і гандлёвых марак.

Прыём працаў да ўдзелу ў намінацыях і конкурсах пятага Фестывалю AD.NAK! распачынаецца 22 красавіка. Дэдлайн прыёму работ прызначаны на 9 чэрвеня. А фінальная частка Фестывалю — урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай — пройдзе 27 чэрвеня ў Мінску.

«Мы вырашылі першымі з усіх статусных рэкламных фестываляў увесці ў актыўны ўжытак такі конкурсны фармат, як воркшоп. Аднак удзельнікі гэтага фармату адначасова з’яўляюцца ўдзельнікамі адпаведнага конкурсу, і аўтары найлепшых праектаў атрымаюць прызы і магчымасці практычнай рэалізацыі сваіх ідэй», — адзначыў Сяргей Скараход, кіраўнік праекта Marketing.by.

«Штогод Фестываль AD.NAK! адзначае ўсё большую колькасць якасных і амбітных рэкламных праектаў. У той жа час і колькасць цікавых культурніцкіх праектаў расце. Аднак далёка не ўсе культурніцкія праекты могуць дайсці да свайго спажыўца, ім не хапае камунікацыі. І Фестываль — гэта тая пляцоўка, якая дае магчымасць адбудаваць гэтую камунікацыю, «пасябраваць» культуру і бізнес, культуру і маркетынг, узбагачаючы адно аднаго. Мы мяркуем, што дбаць пра сябе, сваю зямлю, сваю культуру — гэта найлепшы спосаб быць цікавым для іншых у сучасным глабалізаваным свеце», — кажа Ніна Шыдлоўская, каардынатарка грамадскай культурніцкай кампаніі «Будьма беларусамі!». 

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.