TOP

Беларускамоўны садок

Звяртаемся да неабыякавых бацькоў.

Вы лічыце, што беларуская мова — гэта модна, сучасна, рэальна? Вы прыхільнік роднай культуры, гісторыі, літаратуры? І ў вас ёсць маленькія дзеткі 2—3 гадоў? І вы жывяце ў Зялёным Лузе? Тады прапануем агульнымі намаганнямі разам стварыць беларускамоўны дзіцячы садок. Патрэбна толькі ваша жаданне.

Сёння і зараз у нас ёсць цудоўная магчымасць працягнуць лепшыя традыцыі продкаў, захаваць свае родныя карані.

Запрашаем бацькоў і іх дзетак да стварэння беларускамоўнай групы дзіцячага садка на 2016/17 г. у раёне скрыжавання вулiц Шырокая (Кальцова) і Лагойскі тракт г. Мiнска.

Тэл. (029) 638-92-03. Вiталь Абакановіч

E-mail: [email protected]