• Погода
  • +23
  • EUR3,0262
  • USD2,4954
  • RUB (100)3,4673
TOP

Дзве ў адным

Гэта пра Нацыянальны гістарычны музей нашай краіны.Амаль адначасова тут пачалі працаваць адразу дзве цікавыя выставы.

Венгерская выстава была прэзентавана роўна на суткі раней, таму лагічна пачаць менавіта з яе.

Экспазіцыя графічных работ мастака Іштвана Задора складаецца з 42 работ і працягнецца да 24 ліпеня.

Іштаван Задора пэўны час бы вайскоўцам – лётчыкам, а пасля ранення фатографам і афіцэрам сувязі. Частка яго карцін прысвечана ўкраінскаму Явараву. Іштван Задора маляваў тое, што бачыў у мясцінах, дзе адбыўся знакаміты «Брусілаўскі прарыў», які лічыцца адной з самых значных падзей Першай сусветнай вайны.

Выстава, якую арганізавала амбасада Венгрыі ў Беларусі, стала першай у падмурку супрацы паміж музеем імя Яноша Дамьяніча і флагманам беларускай гістарычнай спадчыны, бо прама на прэзентацыі дырэктарамі гэтых устаноў быў падпісаны адпаведны дакумент.

Другая выстава таксама пра вайну. Складаецца яна з фота (і іншых рэчаў) асабістага архіва вядомага гісторыка Ігара Мельнікава і называецца «Беларусы ў Войску Польскім 1939—1945 гг.» і таксама арганізавана з дапамогай замежнай амбасады — польскай. Не выпадкова, што яе, як і папярэднюю імпрэзу, адкрыў амбасадар Рэспублікi Польшча ў Беларусі спадар Конрад Паўлік. Для тых, хто паважае адпаведную статыстыку, адзначу — на адкрыцці прысутнічала каля 100 чалавек, што для падобных мерапрыемстваў з’ява даволі рэдкая.

Аляксандр Тамковіч