TOP

Схавацца не ўдасца

Сергей Законников

Беларусь увайшла ў складаны перыяд існавання, калі для вырашэння важных праблем развіцця нацыі спатрэбіцца ўвесь людскі разумны, творчыпатэнцыял, які назапашаны. Нават той, хто жыве па прынцыпу «Сделайтемне красиво!», на кухні не адседзіцца. Схавацца ад адказнасці за свой лёс не ўдасца нікому.

Апошнія падзеі паказалі, што наша зямля прыгожая не толькі прыродай, але і грамадзянамі. Беларусы сталі прыкладам салідарнасці, самаарганізацыі,смеласці і мужнасці. Гэта выразна выявілася на пратэстах супраць дыктатуры і пацверджана высокай стойкасцю, непахіснасцю палітычных вязняў. Але самім хваліцца не з рукі, лепш няхай ацэньваюць іншыя.

Вядомы расійскі журналіст Ю. Рост напісаў з павагай і захапленнем: «Они достойно жили при разных режимах. Трудолюбие, неприхотливость при высокой социальной нравственности породили уникальное качество — терпеливость во имя мира на их земле, в семье и доме. Сегодня внутренние оккупанты смяли нормы человечности, сами разрушив нравственную границу между властью и населением, которое, выходя на свою защиту, на наших глазах подтвердило, что белорусы — народ. Фотография, где выступающая против лжепрезидента и его дрессированных животных молодежь стоит на садовой скамейке, сняв кроссовки, говорит о многом.Протестующий народ способен быть несгибаемым и цивилизованным одновременно. Для меня этот снимок — фотография года. А люди, которые, несмотря на зверства тонтон-макутов Лукашенко, продолжают протесты и во время акций неповиновения снимают обувь, стоя на скамейке, врытой в белорусскую землю, — безусловно, люди года».

Аднак цывілізаваныя беларусы не маглі прадугледзіць неадэкватнасцьдыктатарскага рэжыму, адсутнасць у яго дзеяннях здаровага сэнсу. Народныпратэст супраць фальсіфікацый упёрся ў маніякальнае самадурства улады. Спыніць армію гвалтаўнікоў, якіясвядома пераступілі закон і мараль, няпроста. Яны ўчыняюць парушэнне за парушэннем, а затым з дапамогай паслужлівых дэпутатаў падганяюць пад іх патрэбныя юрыдычныя дакументы. Гэты працэс пачаўся даўно, але пасля жніўня 2020 года набыў асаблівую інтэнсіўнасць. Супраць грамадзян, якіяабараняюць справядлівасць і прававыя нормы, бесперапынна ваюе ўвесь заканадаўчы, чыноўніцкі і сілавы апарат.

Тым не менш, нават масавым і кропкавым тэрорам запалохаць грамадства не ўдалося. Страх звычайнага чалавека, які змагаецца за законнасць і праўду, не ідзе ні ў якое параўнанне з невераемным жахам узурпатараў улады, стваральнікаў вялікага зла для народаў, якія ведаюць, што без трона яны — нішто, нулі без палачкі. Такі ж жах перад пратэстамі насельніцтва авалодвае іхнімі камандамі. Гэтая публіка нацэлена толькі на тое, каб служыць гаспадару і захоўваць з яго дапамогай пасаднае,матэрыяльнае, грашовае «карыта». Такім чынам высвятляецца, што страшна якраз не народам, а дыктатарам і іх цэрберам.

Беларускі крывавы, пакутніцкі вопыт паказаў, як проста можна трапіць у пастку дыктатуры, калі на выбарах людзі не думаюць галавой, а вераць выскачкам-папулістам, і як пасля неймаверна цяжка вызваліцца. Паказальнымі сталі сумныя словы пенсіянеркі, якая з сяброўкамі за чытаннеў электрычцы беларускіх кніг (!) пабыла ў камеры на Акрэсціна: «Рассуждали, что, наверное, мы неправильно прожили жизнь, раз до такого дожили. Вероятно, все это плата за то наше бездействие».

У Беларусі і Расіі правяць не «месіі», што прыпісваюць сабе А. Лукашэнка і У. Пуцін, а дробныя вінцікі былой савецкай таталітарнай сістэмы, якія воляй выпадку выкруціліся са сваіх сціплых нішаў і вылезлі наверх. Насуперак здароваму сэнсу дыктатары ідуць напралом у прасоўванні шкурніцкай мэты— бясконца захоўваць уладу. А ўнізе пад іх тронамі нчиновники і сілавікі разбураюць дзве краіны. Але што будзе ў выніку? Такая ж катастрофа, як з СССР?

Ні чыноўнікі, ні сілавікі лукашэнкаўскай гадоўлі не здольныя працаваць на будучыню Беларусі. У іх ёсць клан, які яны сілай абараняюць, а існаванненацыі, умацаванне яе фізічнага і маральнага здароўя зусім не цікавіць.

Толькі народнай талакой мы зможам пабудаваць прыстойнае жыццё. Пасляперамен у краіне трэба не займацца імітацыяй, бутафоршчынай, як гэта рабіў дыктатарскі рэжым, а разумна ставіцца да айчыннай гісторыі, роднай мовы, прафесійна паляпшаць сітуацыю не толькі ў эканоміцы, але зацікаўлена і якасна ўзнімаць узровень адукацыі, медыцыны і культуры. Беларуская цярплівасць, працавітасць павінны перарасці ў свабодную творчасць. Але ўласная самарэалізацыя кожнага чалавека не можа засланяць глабальнай задачы — самасцвярджэнне нацыі.

Акрамя ўнутраных праблем, у тым ліку і актывізацыі дзейнасці розных антыбеларускіх сіл, на нас насоўваецца з усходу і знешні націск. Нагнятанне ў Расіі агрэсіўнага настрою супраць Украіны, прывядзенне ў баявую гатоўнасць арміі і нарошчванне ўдарных груповак на межах — гэта рэаліі, якія ігнараваць немагчыма. Не выключана, што ў канфлікт паспрабуюць уцягнуць і Беларусь, якая знаходзіцца ў гэтак званай «саюзнай дзяржаве», мае абавязкі ў ваенным плане. А пад шумок можна навязваць імперскую інтэграцыйную палітыку.

Калі не стала СССР, нікому, у тым ліку і вядучым заходнім краінам, нельга было згаджацца з «зонай уплыву» Расіі, а незалежным народам зноў гуляць у «старэйшых» і «малодшых» братоў. Якраз гэта стала прычынай выбуховых сітуацый.

Захаду няварта думаць, што можна схавацца ад дэбашыраў. Агрэсараў трэба спыняць рашуча, не баяцца выбрыкаў Расіі. Мілітарысцкая валтузня У. Пуціна, нахабства А. Лукашэнкі пагражаюць агульнай бяспецы ў Еўропе.

Мяне ўзрушылі словы шаноўнага арцыбіскупа Т. Кандрусевіча: «Сёння наша Бацькаўшчына нясе крыж грамадска-палітычнага крызісу і перажывае сваю Вялікую пятніцу. Вядома, што пасля захаду сонца настае яго ўсход. Вось і пасля трагедыі на Галгофе таксама настала велікоднае світанне. Таму не будзем баяцца несці крыж нашага асабістага і грамадскага жыцця. Лацінская прымаўка кажа: Зямля круціцца, а крыж застаецца. А ў ім — збаўленне і перамога над грахом і злом».

Мудрыя словы выклікаюць развагі. На маю думку, развіццё чалавецтва з улікам вострых экалагічных, медыцынскіх і іншых праблем патрабуе кардынальна новага падыходу і ў палітычным жыцці. Жыццяздольнасць губляюць не толькі антычалавечныя дыктатуры, але і ліберальныя краіны, дзе ў культ узведзена «грамадства спажывання». На змену павінна прыйсці «грамадства розуму». Чалавеку трэба жыць не толькі заможна, але і свабодна, разумна, творча, з верай у сваё доўгае існаванне на планеце.

У паэме «Адзінота», апублікаванай у часопісе «Дзеяслоў» (№ 1 за 2021 год), ёсць раздзел, які ўяўляе сабой адну страфу, але ў ёй заключана маё даўняе разуменне адданасці Айчыне, беларускай справе і літаратурнай творчасці:

На крыжах
«Сяргею Законьнікаву, зь якім разам
вісець на крыжах.
Такая доля!
В. Быкаў
20. УІІ. 99»
Дарчы надпіс на кнізе «На крыжах»

Пісаць не лягчэй, чым проста жыць,
Калі ў цябе насцеж грудная клетка.
Пісаць — гэта значыць вісець на крыжы,
Вісець без ніякіх сведкаў…

Сяргей Законнікаў