• Погода
  • +23
  • EUR3,0262
  • USD2,4954
  • RUB (100)3,4673
TOP

Автор: Сергей Законников

Беларусь увайшла ў складаны перыяд існавання, калі для вырашэння важных праблем развіцця нацыі спатрэбіцца ўвесь людскі разумны, творчыпатэнцыял, які назапашаны. Нават той, хто жыве па прынцыпу «Сделайтемне красиво!», на кухні не адседзіцца. Схавацца ад адказнасці за свой лёс не ўдасца нікому.

Змаганне за свабоду, якое ўзрушыла беларусаў і прыцягнула ўвагу свету, не спынілася, а перайшло ў новую фазу. Яна, магчыма, будзе драматычней,чым ранейшая. Дыктатура проста так не здаецца, нават усведамляючы, штопратэстуе большасць народа. Акрамя таго, ёсць яшчэ знешнія перашкоды.

Нашчадкі, якім давядзецца вывучаць айчынную гісторыю 20-х гадоў ХХІ стагоддзя, убачаць выразны малюнак. На палітычным полі Беларусі стаяць сотні тысяч радасных людзей з прыгожымі бел-чырвона-белымі сцягамі і кветкамі, насупраць — злавесная чорная арда, а паміж імі — калючы дрот.

Песімісты не вераць, што ва ўмовах жорсткай дыктатуры, якая нахрапістаперараджаецца ў ваенную, можна здабыць свабоду, каб наладзіць годнае жыццё. Тупы гвалт заганяе людзей у палон разгубленасці і апатыі. Але я, маючы за плячамі значны перыяд беларускага быцця, застаюся аптымістам.

Знарастаннем асуджэння міжнароднай супольнасцю сілавых дзеянняў рэжыму ў Беларусі настырна выскокваюць, быццам мітуслівыя чэрці з табакеркі, «байкары». Да мясцовых дадаліся расійскія, хоць аналіз падзей і ў іх фантазійны.

Аспрэчыць факт, што перамогу з рук пратэстуючых беларусаў вырывае Расія, немагчыма. Прыкрываючыся спецслужбаўскай дэмагогіяй накшталт «пусть решает белорусский народ», У. Пуцін і не думаў прымаць пад увагу імкненне людзей да свабоды. Цынічна рэалізуючы імперскія планы, ён падтрымаў А. Лукашэнку палітычна, фінансава і псіхалагічна.

Сітуацыя ў Беларусі застаецца складанай, але не такая, якой яе паказваюць прапагандысты і сілавікі, узнагароджаныя медалямі і ордэнамі. Народны пратэст не «сдулся», як задаволена лічыць рэжым, а, нібыта магма ў вулкане, спее, каб з новай сілай выбухнуць грознай лавай.

Лукашэнка мабілізаваў на барацьбу з дэмакратычнымі сіламі ўвесь дыктатарскі механізм: ад чынавенства, сілавога блоку, дэпутатаў і да камунальнікаў, якія сталі ўдарнай сілай на фронце змагання з бел-чырвона-белымі стужачкамі.

Дыктатура прыходзіць тады, калі адмяняецца права, а парламент, суды, СМІ і ўсе іншыя інстытуты дзяржавы пачынаюць выгінацца і скакаць пад дудку аднаго «заклінальніка», якога называюць прэзідэнтам. Якая яна — мяккая, сярэдняя або жорсткая — неістотна. Галоўнае ў тым, што такая ўлада антыгуманная, яна ваюе з чалавечай годнасцю.

Палітычная шырма, якой даўно прыкрываецца дыктатура ў Беларусі, сфастрыгавана з абрэзкаў сумніўнай якасці. А. Лукашэнка і чыноўнікі, латаючы яе, спрабуюць надаць сістэме ўяўную «правамернасць і апраўданасць». Такім кавалкам у шырме мае быць гэтак званае «Всебелорусское народное собрание».