TOP

Чаму ў Мінску так спяшаюцца, што шукаюць і робяць у арабаў і ў афрыканцаў?

Цягам апошняга месяца беларускі рэжым робіць крокі, якія гавораць пра спешку. Магчыма, павінны адбыцца падзеі, якія не дазволяць нешта зрабіць пазней, а адцягваць задуманае далей ужо некуды?

Лукашэнка адсутнічаў у Беларусі амаль тыдзень – пасля 2020 года ён упершыню пакінуў сваю “гаспадарку” без асабістага нагляду.

25 студзеня прыбыў з проста з візітам (ці то працоўным, ці то афіцыйным, ці то візітам-адпачынкам) у ААЭ, дзе прабыў па 29 студзеня. А 30-31 студзеня пабываў з “дзяржаўным візітам” у Зімбабвэ. Калі першы пункт прыпынку ўдастоіўся толькі двух сказаў на лукашэнкаўскім сайце, то другі распіяраны афіцыйнай прапагандай напоўніцу.

Пра вынікі арабскага візіту маўчыць дзяржаўная прапаганда. І наадварот, прылёт у Харарэ суправаджаўся амаль пераможнымі рэляцыямі: адмыслоўна падкрэсліваецца статус: Аляксандра Лукашэнку сустрэў асабіста прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва, гірлянды з жывых кветак на іх шыях, пляскі і танцы пад барабаны, паездка на адным аўтамабілі з аэрапорта. А можа і праўда, што ў Афрыку прывезлі канчатковае і беспаваротнае вырашэнне харчовай праблемы?

Пра ўсё гэта пагутарылі з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

– Хоць забіце, але ва ўпор не бачу тут дзяржаўных інтарэсаў. Ні ў геапалітычным плане, ні тым больш у эканамічным: летась таваразварот паміж Беларуссю і ААЭ склаў 79,9 млн долараў, а з Зімбабвэ — 25 млн долараў...

– Што мы ведаем пра візіт у ААЭ? Нам паведамлялі пра сустрэчу ў аэрапорце, потым пра нейкія сустрэчы з афіцыйнымі асобамі. Нам абяцалі даць дадатковую інфармацыю пра візіт пазней, але мы нічога не дачакаліся.

Яшчэ паказалі відэа са святкаваннем перамогі Сабаленкі – больш нічога не ведаем. Можна дапусціць, што ніякіх важных сустрэчаў, пра якія маглі паведаміць афіцыйныя СМІ, не было.

Усе астатнія версіі: што візіт у ААЭ звязаны з фінансавымі пытаннямі, з асабістымі пытаннямі ці гэта проста банальны адпачынак – проста спекуляцыі. Насамрэч мы дакладна без інфармацыі, чым Лукашэнка займаўся там цэлых пяць дзён.

А візіт у Зімбабвэ мусіў адбыцца, бо афрыканскі прэзідэнт прыязджаў у Мінск яшчэ ў 2019 годзе: візіт у адказ проста мусіў адбыцца. Тым больш, дзве краіны маюць сумесныя праекты. Праўда, карупцыйны складнік гэтых праектаў – тэма незалежных зімбабвійскіх СМІ.

Нічога некачанага ў візіце я не бачу. Хіба тоелькі тое, што кіраўнік пакінуў Беларусь на такі працяглы тэрмін. А тое, што абодва бакі паспрабавалі з гэтага візіту зрабіць “гучную” падзею, не здзіўляе: куды Лукашэнка яшчэ ездзіў апошнім часам, дзе яго яшчэ прымаюць, прычым прымаюць на самым высокім узроўні? Афіцыйная прапаганда выкарыстала візіт у сваіх мэтах.

Для Зімбабвэ тое таксама падзея: кіраўнікі іншых дзяржаў рэдкія госці, а калі ў Харарэ з’яўляліся лідэрыеўрапейскіх дзяржаў, нават і не памятаю. Таму гэты прыезд – вялікая падзея; беларускі бок паспрабаваў падхапіць агульнае захапленне і ператварыць візіт у сусветную падзею. Тым больш, Лукашэнку ўжо працяглы час паказваюць як фігуру не толькі беларускай, але і сусветнай палітыкі. Яго сустракалі на вышэйшым узроўні, з мясцовым каларытам, сам ён рабіў прыемныя для зімбабвійцаў заявы, імкнуўся паказаць сябе сапраўдным сябрам афрыканцаў – гаспадарам мусіла спадабацца. А Лукашэнка паспрабаваў запоўніць паўзу, якая ўтварылася з ягонай адсутнасцю ў публічнай прасторы. І яшчэ раз адцягнуць увагу ад сапраўды сур’ёзных падзеяў.

– Ходзяць чуткі, што ён паехаў з адзінай мэтай – атрымаць долю ў такой апетытнай сферы, як здабыча зімбабвійскіх алмазаў і золата.

– Гэта цалкам магчыма. Увесь сумесны бізнэс паміж Беларуссю і Зімбабвэ вельмі непразрысты. СМІ, якія кантралююцца дзяржавай, падкрэсліваюць станоўчыя бакі двухбаковага супрацоўніцтва. А калі мы паглядзім на незалежную прэсу, апазіцыйныя выданні, асабліва тыя, якія выходзць у Вялікабратаніі, то там ідзе вельмі жорсткая крытыка сумнеўных здзелак, што заключаюць паміж сабой краіны.

Гэты візіт быў патрэбны. Мне здаецца, Лукашэнка дайшоў да нейкай кропкі, калі не ехаць у Зімбабвэ ўжо было нельга. Справа, мабыць, яшчэ і ў тым, што зімбабвійскі партнер Эмерсан Мнангагва ідзе ў гэтым годзе на выбары. На мінулых апазіцыя абвінаваціла яго ў фальсіфікацыях і маніпуляцыях, хоцьвынік быў зусім не парадны – толькі 50,8 адсодкаў. Таму зусім не факт, што 80-гадовы “Кракадзіл” (менавіта такая мінушка ў Мнангагвы) ізноў пераможа. І хто ведае, як будуць складвацца адносіны з магчымым пераемнікам. Так што для развіцця “зімбабвійскіх праектаў” трэба спяшацца.

Звярну ўвагу і на такі факт: кіраўнік Беларусі пакінуў рэспублікуна цэлых шэсць дзён у надзвычайных умовах падрыхтоўкі чарговага расейскага наступу на Украіну. Гэта сведчыць, што ён больш не мог цягнуць, яму сапраўды патрэбна было там з’явіцца. А што насамрэч там рабіў – можа, некалі мы даведаемся поўную праўду, пакуль жа ўся інфармацыя цыркулюе толькі на ўзроўні спекуляцый.

Важнай здаецца і вось якая акалічнасць: Лукашэнка патрабуе ад “беглых” капітуляцыі і спакойна пакідае краіну на цэлы тыдзень. Ці не закліканыя гэтыя падзеі сімвалізаваць поўную перамогу над апанентамі, вырашэнне палітычнага крызісу?

– Я думаю, падзеі 2020 года, палітычны крызіс на дадзены момант адышлі на другі план. Мне падаецца, існуе пункт адліку, пасля якога ўсё змянілася: справа Пратасевіча, затым міграцыйны крызіс, вайна… Усё, што адбываецца вакол Ціханоўскай, дэмакратычнай апазіцыі яго на сённяшні момант асабліва не цікавіць, бо з гэтага боку пагроз для сябе ён не адчувае. Вайна, небяспечныя кантакты з Расіяй – вось пункты напружання. І калі раптам адбываецца такі працяглы візіт, то гэта азначае, што ў ім была пільная патрэба.

Якая менавіта?

– Я не бяруся судзіць. Пра знаходжанне ў Эміратах ходзяць самыя розныя спекуляцыі – ад банальнага адпачынку да лячэння, магчыма, на кану стаялі нейкія фінансавыя праблемы.

З другога ж боку, магчыма, трэба было тэрмінова закрыць нейкія справы. Калі сапраўды рыхтуюцца нейкія сур’ёзныя дзеянні, то проста не дадуць выехаць з краіны. У такім выпадку можна дапусіць: Лукашэнка ведае такое, што невядома нам.

Сказаў бы так: у гэтым месяцы зрроблены шэраг крокаў, якія паказваюць – ён відавочна кудысьці вельмі спяшаецца. Спяшаецца асудзіць усіх як мага хутчэй: адначасовы ідуць працэсы TUT.BY, працэс Бяляцкага, адначасова працэс супраць Ціханоўскай-Латушкі.

Па-другое, гэтай паездкі ніхто не чакаў. А мы ўжо прызвычаіліся, што вылеты ў Расію зацягваліся на дзень-два, нават не заўсёды начаваў там: зранку паляцеў – вечарам прыляцеў. Таму гэты авіякідок ніяк не ўкладваецца ў логіку моманту. У мяне адно тлумачэнне: пвінны адбыцца падзеі, якія не дазволяць нешта зрабіць пазней, а адцягваць задуманае далей ужо некуды.

Хацеў бы падкрэсліць цікавы нюанс. Калі ў Мінску рыхтавалі візіт, то на “Пуле первого” з’явілася інфармацыя: Лукашэнка накіроўваецца ў ААЭ і ў Зімбабвэ – падрабязнасці будуць. Аднак ніякіх інфадрабніц пра візіт у Эміраты мы не дачакаліся – прапаганда пераключылася на Зімбабвэ. І нідзе нават словам не згадвалася, што Лукашэнка прылятае туды з ААЭ, ствараюць уражанне, што ён прыехаў прама ў Харарэ. Частку ваяжу, звязаную з Эміратамі, фактычна хочуць перавесці на другі план ці наогул прыбраць з нашага зроку. Прапаганда жадае захаваць у памяці толькі эпізод пра Зімбабвэ, вось і паказваюць, як Лукашэнка з сярпом хопіць, як назірае за танцамі з бубнамі. А далей яму захацелася наладзіць стасункі з іншай афрыканскай дзяржавы. Выглядае смешна: Лукашэнка абмяркоўвае з прэзідэнтам Зімбабвэ, як наладзіць стасункі з Мазамбікам. А гэта – зусім іншы гістарычны і палітычны кантэкст.

Мэта такога асвятлення – стварыць уражанне ў нас, што ўсе асноўныя падзеі адбываліся ў Зімбабвэ, а тэма Эміратаў пераведзеная на другі план.

Увогуле знаходжанне Лукашэнкі ў Эміратах выглядае недарэчнасцю. На відэароліку, размешчаным у “Пуле первого”, сядзяць ды п’юць гарэлку, на стале адпачывае шпіц – святкуюць перамогу Сабаленкі. Выглядае досыць дзіўным, што на ў кадры з’явіўся Цяцерын, занесены ў катэгорыю сябра. На здымках, якія апублікаваў зімбабвійскі бок, можна пабачыць і былога асабістага доктара Лукашэнкі Ірыну Абельскую, якая, хутчэй за ўсе, таксама была ў ААЭ.  Тады сапраўды складваецца ўражанне, што паехалі ў Эміраты адпачываць – інакш навошта цягнуць за сабой Цяцерына і Абельскую? У Азербайджан ці ў Расію Лукашэнка не бярэ іх. Выглядае як адпачынак.

Напэўна, Эйсмант сама не ведала, ці можна будзе нешта пісаць пра Эміраты? А можа, гэта і праўда банальны адпачынак чалавека, які моцна стаміўся ад Сочы, увогуле ад расійскіх адпачынкаў і сапраўды ў люксавых апартаментах пажадаў адпачыць перад цяжкімі выпрабаваннямі, якія яго чакаюць.

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.