«Спіс Гедройца»: гульня па правілах
Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца-2018 абвясціла поўны спіс намінантаў на перамогу. Гэта 32 беларускамоўныя кнігі мастацкай і дакументальнай прозы — агулам «суддзям» трэба прачытаць 7 388 старонак тэкстаў.
Даўнія тэорыі і цяперашнія рэаліі
23 лістапада а 19:00 у БІП-Інстытуце правазнаўства (вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 102, уваход праз Малую залу к/з «Мінск») адбудзецца вялікая прэзентацыя кнігі «Тэорыі літаратуры ХХ ст». Уваход вольны. Падзея пройдзе ў межах Месяца польскай літаратуры.