TOP

Беларусьфільм

Беларускі ПЭН зладзіў на ўмовах ананімнасці мэтавае даследаванне сярод 42 спецыялістаў у сферы культуры. Размова ішла пра тое, як яны пачуваюцца ў цяперашніх беларускіх рэаліях, што бачаць знутры, якія трэнды хвалююць творцаў, змушаных трымаць абарону сваіх пазіцый.

“Бульбамуві” – незалежны фестываль беларускага кіно, заснаваны ў 2011 годзе і арыентаваны на польскага гледача. Прынамсі, так было напачатку, калі фэст ладзіўся ў Варшаве. Потым былі паказы ў Мінску, потым – перапынак… Сёлетні “Бульбамуві” прайшоў паспяхова і не без скандалаў: напрыклад, адзін фільм знялі з паказаў, бо “Беларусьфільм”  забараніў. Іншы аблаялі гледачы.

У першай частцы вялікага інтэрв’ю з кінакрытыкам Тарасам Тарналіцкім размова ішла пра незалежную прэмію “Чырвоны верас”, адным са стваральнікаў якой з’яўляецца Тарас. Сёння мы разглядаем беларускае кіно за межамі прэміі і пасля 2020 года: ананімныя стужкі як новы трэнд, сумны лёс “Купалы”, ці ўспадчынілі мы хоць нешта добрае ад савецкай кінаіндустрыі і ў чым сучасная Беларусь сугучная Польшчы і Ірландыі.

Сёлета споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння выбітнага, а, мабыць, і  найвыбітнейшага беларускага кінарэжысёра Віктара Турава. Ён пайшоў з жыцця 25 гадоў таму, калі толькі споўнілася 60, відавочна недажыўшы і шмат што недасняўшы. А тыдзень таму, на 93 годзе жыцця, у іншы свет пайшла вядомая актрыса Ніна Ургант, яна хоць і пражыла на траціну болей за Турава, але ўсё адно вельмі шкада, бо, кажучы штампам - так сыходзяць эпохі. У сувязі з гэтым згадваем фільм, у якім зоркі сышліся - “Я родам з дзяцінства” (1966).