TOP

ЖЫЦЬ ЛЯ ГАЗОНА НЯМА РЭЗОНУ

Галоўны архітэктар Мінска прапаноўвае ўключыць у жыроўку плату за паркі і скверы. Маўляў, утрымліваць дрэвы, кусты і газоны — дорага. То не дзіва ў нашым краіІ вядома напярод,Што як ліпку аббіраеСёння ўлада свой народ.

І мізэрныя заробкі,
І «драўляныя» рублі…
Людзям жа ўбівае ў клёпкі:
— Вы заможна зажылі!
І за ўсё, што мае кожны
(Не прыдумаеш знарок!),
З нас усіх дзярэ бязбожна
Ці падатак, ці аброк.
Як шчэ хтосьці не дапетрыў
(Во для люду быў бы жах!)
Браць паборы за паветра
І за тры-чатыры метры
Для магілы на кладах.
Розум у чыноў не дрэмле,
Ёсць фантазіі палёт:
Хай, рашылі так, за дрэвы
Плаціць «пошліну» народ.
А калі, на жаль, жывеш ты
Там, дзе толькі ёсць кусты,
У казну таксама нешта
Заплаціць павінен ты.
Вывад зроблены рэзонны
(Так заўжды было ў жыцці):
Як няма зялёнай зоны,
Але ёсць вакол газоны,
Хоць і меней, ды плаці.
І нікому ўжо не дзіва,
Што ўвялі такі закон.
Гэта нават справядліва,
Бо не ўсюды ёсць газон.
Пабач хтось жыве з заводам,
Дзе дыміць-капціць труба,
Дыхаць змушаны смуродам.
І яму ўспадоб хіба?
Ну а хтосьці бачыць зранку
І кустоўе, і газон,
І ляцяць яму ў фіранку
Птушак спевы і азон.
Для яго ў Эдэме гэтым,
Як на лецішчы, камфорт,
І яму не трэба летам
Выбірацца на курорт.
Значыць, ён плаціць павінен
За пейзаж і кісларод.
Так у нашае краіне
Дбае ўлада пра народ.
* * *
У народзе ходзіць чутка,
Выклікае інтарэс,
Што вяскоўцы будуць хутка
У казну плаціць за лес.

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.