TOP

ПЛЕШЧУЦЬ ЯЗЫКІ СЛОВЫ-МАЦЮКІ

У Мінску асудзілі эколагаў Таццяну Новікаву і Андрэя Ажароўскага за тое, што яны неслі ў пасольства Расіі адкрыты зварот супраць падпісання генеральнага кантракта на будаўніцтва АЭС і пры гэтым быццам бы… лаяліся матам.Вядома ж, адкрыццём не будзе,Калі скажу: спакон вякоў,Ва ўсе эпохіНашы людзіЖыць не маглі без мацюкоў.

Яны як надаюць нам моцы,
І кожны іх ужыць гатоў
Ці для выплёсквання эмоцый,
Ці проста так, «для звязкі слоў».
Без мацюкоў
(Бывае гэтак,
І з тым, напэўна, кожны звык)
Належна не ўзгадуеш дзетак,
А часам не заб’еш і цвік.
Аднак жа знаць патрэбна меру
І не «плявузгаць» дзе не след:
«Язык чашы» ў сваёй кватэры
І не нясі брыдоту ў свет.
На жаль, цяпер у нас ахвочых
Сказаць «салёна» вельмі шмат.
Прылюдна — хоць ты плюй у вочы! —
З іх вуснаў вылятае мат.
І хто ў нас зараз брыдкасловы?
Не, не апойкі і бамжы.
Трохпавярховы мат гатовы
Загнуць вучоныя мужы.
Дадаткам жа і «дзермакраты»
Занадта любяць мацюкі.
Іх лексікон жа небагаты,
Дык «распускаюць языкі».
І даказалі добра тое,
Прынамсі, нашыя суды.
Міліцыянты чарадою
За шкіркі водзяць іх туды.
Маўляў, затрыманыя людзі
Тыраду слоў на «х» і «б»
Выкрыквалі — і на ўсе грудзі!
Чамусьці давяраюць суддзі
Міліцыянтам, як сабе.
І «брыдкасловаў» шлюць за краты,
Да жорсткіх шконак і параш:
Хай сярод сцен каменных маты
Крычаць да пасінення аж.
І для мяне зусім не дзіва
(Ды і нікому з вас не ўздзіў),
Што суд наш самы справядлівы
Эколагаў тых пасадзіў.
Маўляў, казалі навукоўцы,
Што «мірны атам» неўспадоб,
Пры гэтым паразіты-слоўцы
Дэкламавалі наўзахлёб.
Хоць падазрона ўсё, ды веры
Я даць вось гэтаму магу,
Бо сам абураны без меры
І выкажу ў сваю чаргу,
Што й мне нялюбы «мірны атам»,
Які нясе нам шмат пагроз.
І сам бы вылаяўся матам,
Хоць кару з-за таго б панёс…
* * *
Наконт судоў жа «незалежных»
Надзея ўсцешвае адна:
Настане час той непазбежны,
І мы пашлём іх дружна на…

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.