TOP

КНІГА ТАЯ — ЗАЛАТАЯ (ФОТА)

Адзін асобнік кнігі «Эфект холдынга», у падрыхтоўцы якой узялі ўдзел некаторыя кіраўнікі ўрада і Адміністрацыі прэзідэнта, каштуе 4 мільёны 800 тысяч рублёў (!). Зноў мае радкі-калючкіХай адведаюць чыны:Давялі зусім да ручкіЭканоміку яны.

То інфляцыя нахлыне,
То валюты не стае…
Нездаровіцца краіне
З «эканомікі» тае.
Значыць, просіцца выснова,
Што «кіроўцы» — поўны нуль.
Ім бы ўсім кагорце новай
Перадаць, як кажуць, руль
І сядзець, як мышы ў норах
Перад пысаю лісы,
Каб не чуўся нават шорах
(Не кажу пра галасы).
Іхні плён раўня капейцы,
Можа, нават і пусты,
Ды чыны трымаюць лейцы,
Не пакінулі пасты.
Да таго ж яшчэ ўдадатак
Творчы ўзнік у іх імпэт:
Вопыт «выбітны, багаты»
Хай спазнае цэлы свет.
Напісалі цуда-кнігу,
Дзе далі адказ прамы,
Як скруціць з трох пальцаў фігу
Для народнае гурмы.
Кніга тая —
Залатая,
Калі ўгледзецца ў цану.
Хто ж «гросбух» той прачытае,
Раскашэліўшы машну?
З-за такіх «эканамістаў»
Чэзне наш буржуйскі клас,
У кішэнях пуста-чыста,
Грошай ёсць — на хлеб і квас.
На каго ж разлічваць можна?
Чуў, што купіць дзед Лявон.
З пенсіёна месяц кожны
Ён адкладвае мільён.

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.