TOP

ЗДЗЕК

Некалі я напісаў фельетон пра тое, што каўбасу назвалі «Купалаўскай». І вось шклоўская фабрыка «Спартак» пачала выпускаць туалетную паперу «Янка»… Калі каўбасныя батоныНазваў хтось імем песняра,Дык даў падказку клёк ягоны:— Наступны крок зрабіць пара!

Хай будуць назвы поўным цыклам,
Іх закругліць, так мовіць, след.
Пасля вячэры людзі звыкла
Куды ідуць?
У туалет!
Там скарыстоўваюць газету…
Наступствы дрэнныя відны…
Хай лепш Народнаму паэту
Даніну аддаюць яны.
Хай лепш зас…нец ці зас…нка
Згадаюць у адказны міг,
Што жыў на свеце дзядзька Янка,
І напісаў ён многа кніг.
Хай прачытаюць на паперы
Яго імя і ўспомняць час
(А быў той час застойна-шэры) —
Вучыў на памяць вершы клас.
А маладзейшы люд мясцовы —
Дзяўчынкі нашы, хлапчукі, —
Якія знаць не знаюць «мовы»,
Пабачаць: быў паэт такі.
* * *
Няйнакш, ва ўлады ёсць на мэце
Чыніць над нашым, родным здзек:
Ёсць месца толькі ў туалеце
Таму, што меў народ спрадвек.
І не здзіўлюся я ні трошкі,
Калі ўзбрыдзе на клёк камусь
Паціху нарыхтоўваць дошкі
Для трун пад назвай «Беларусь».

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.