TOP

НАВОШТА Ў ШКОЛЕ СПІСВАЎ КОЛЯ

Дэпутат Анатоль Глаз выступіў супраць існавання гімназій і ліцэяў. Адзін з аргументаў дэпутата такі: туды ідуць лепшыя вучні, а горшым няма ў каго спісваць. Яшчэ ў дзяцінстве хлопчык КоляНе загружаў вучобай клёк.Ён гойсаў з мячыкам па полі,З тугой хадзіў на кожны ўрок.

Аднак лічыў жа недарэмна,
Усведамляў хітрун малы:
Бацькі пацягнуцца да рэмня,
Як мецьмеш «двойкі» ды «калы».
Не лупцаваў хлапчынку бацька!
Хоць ён не браў у рукі кніг,
Ды налаўчыўся спісваць хвацка,
«Здзіраць» у школьнікаў другіх.
Дзяўчынка побач з ім за партай
Была пісьменнай, трэ сказаць.
Дык скасавурыць вока варта,
І за дыктант займееш «пяць».
Сядзеў разумны хлопчык ззаду —
Ён цёрты ў фізіцы калач.
І Коля з аднаго пагляду
«Здзіраў» рашэнні ўсіх задач.
З хімічным «багажом» багатым
Сядзела спераду дзяўчо.
А Коля быў якраз цыбатым —
Пазыркваў ён цераз плячо.
Калі ж настаўнік зваў да дошкі,
Усё было звычайна так:
Адсюль, адтуль падкажуць трошкі,
Дык і хапала на «траяк».
Ну, словам, хітры хлопчык Коля
Вучыўся лёгка, без пакут.
Дзесяцігодку ён адолеў
І паступіў у інстытут.
А там, вядома, «шпоры», «бомбы»,
З падручніка схаваны ліст…
Вось так атрыманы дыплом быў,
Ён, Мікалай, — спецыяліст!
Ці «спісваў» Коля штосьці потым?
Ці «пазычаў» ён дзе-нідзе?
Ці ўсё далося ўласным потам?
Хто ў нас не «спісвае-крадзе»…
Заўжды меў добрую зарплату,
Як на дражджах, на службе рос,
І ўрэшце ў ніжнюю палату
Яго занёс
Шчаслівы лёс!
* * *
Калі б не спісваў Коля ў школе
(Хоць ён зусім не ахламон),
Ці выбіўся б у людзі Коля,
Ці стаў бы дэпутатам ён?…

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.