TOP

ПАЧАТАК ДРАМЫ: ШТУРМУЮЦЬ КРАМЫ

Пры адкрыцці мінскага супермаркета «Віталюр» тым, хто купіць тавараў на 200 тысяч рублёў і больш, былі абяцаныя 3-працэнтныя зніжкі. Людзі літаральна штурмавалі магазін… У краіне, скажам прама,Сёння гэтакі расклад:Грошай мала ў нас, а крамаў,Як на ўздзіў, задужа шмат.

Гандляры на ўсё гатовы,
Каб да іх пакупнікі
У нішчымны час суровы
Неслі дружна кашалькі.
Вось і ў тым гандлёвым цэнтры
Заахвоцілі людзей:
«Зробім зніжкі — тры працэнты —
Тым, хто прыйдзе ў першы дзень!»
Хто ж, скажыце, мог стрымацца,
Як пачуў такі зварот?
Бы да Зімняга палаца,
Бег да маркета народ.
Штурмавалі там прылаўкі
І стары, і маладзён.
Ад такой шалёнай даўкі
Мог прыйсці камусь гамон.
Выглядала, мусіць, збоку:
З глузду з’ехала гурма.
Для майго ж, прызнацца, клёку
Дзіўнага зусім няма.
* * *
Калі «марш іграюць кішкі»
І схуднелы кашалёк,
Дык і тры працэнты зніжкі
Бударажыць будуць клёк…
Векавую думку-згадку
Выкажу напрыканцы:
Люд, збяднеўшы ад астатку,
Крамы штурмаваў спачатку,
Ну а потым — і «дварцы»…

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.