TOP

ПАМОЖА УГА, КАЛІ ТУГА…

Жыхары вёскі Стараград Кармянскага раёна скардзяцца на жыццё: заробкі нізкія, жыллё не рамантуюць, дахі цякуць, а кіраўніцтва стварае «ўзорную ферму». Пра гэта яны спярша напісалі Аляксандру Лукашэнку, а затым і… прэзідэнту Венесуэлы Уга Чавесу. Душу не цешыць лад калгасны…І вось ужо каторы годПісаў чынушам разнамаснымЗаявы-скаргі дзед Хвядот.

Аднак ні дальні чын, ні блізкі —
Ніводзін не зважаў як след.
Пустапарожнія адпіскі
Атрымліваў заўсёды дзед.
Таму не дзіва, што ў старога
Цярпенне лопнула зусім.
Падумваў нават: «Хоць у Бога
Самога
Помачы прасі».
Аднак у Бога, думаць трэба,
Такіх прасіцеляў — мільён.
На жаль, на ўсю зямлю і неба
Адзін усемагутны Ён.
А дзе яшчэ шукаць начальства?
У дзеда дзёрзкі план узнік.
Ён бачыў: тут бывае часта
Венесуэльскі кіраўнік,
Бо на экране твар ягоны
Мільгае, мовіць так, штодня.
Ён, Чавес, — шчыры, пранікнёны,
Чынушам нашым не раўня.
Хоць ён за акіянам-морам,
Адсюль, як кажуць, не відно,
Ды, можа, зразумее гора,
Што ў дзеда выспела даўно.
І вось праз нейкі тыдзень, мусіць,
(І нават два мінула мо)
Той Уга Чавес
З Беларусі
Такое атрымаў пісьмо:
«Прабач, шаноўны мой паночак,
Што скаргу я табе пішу.
Не спаў я шмат дзянькоў і ночак,
Перш чым адкрыць табе душу.
Я, Уга, не зусім здаровы,
А тут і іншых шмат турбот:
Раве ад голаду карова,
Сатлеў і паваліўся плот.
У хаце зруб зусім трухлявы,
У навальніцу дах цячэ,
Бо хата (дрэнь, як кажуць, справы)
Стаіць з былой вайны яшчэ.
Пра ўсё табе пісаць не буду,
Ты хоць у гэтым памажы.
Дый іншаму няпроста люду —
Жывём жабрацтва на мяжы.
І тым не менш, як лялькi, фермы
Калгас будуе для кароў.
Гатовы жыць у iх цяпер мы,
Бо там харомы — будзь здароў!
Свайму кіраўніку дзяржавы
Пісаў я шмат, «у дзве рукі».
Адпіскі ж на мае заявы
Давалі дробныя чынкі…»
І Чавес (чым не Усявышні?)
Аддаў-паслаў загад на флот:
— Адпраўце танкер нафты лішні —
Хай дзеду там паставяць плот…
* * *
Са скаргамі народа туга,
Зняверыліся людзі ўшчэнт:
Хутчэй адкажа Чавес Уга,
Чым родны Бацька-прэзідэнт…

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.