TOP

«ПІСАКІ», СЛАВА, МІРАЖ І ЯВА

Расійскіх рэгіянальных журналістаў павезлі ў Брэсцкую крэпасць, каб яны пранікліся гераізмам народа, але там «пісакі» сутыкнуліся з жанчынай, што прасіла міласціну. Каб людзі верылі ў Расіі,Што люд тутэйшы — не жабрак,Як і зазвычай, запрасілі Адтуль правераных «пісак».

Няхай яны пабачаць-глянуць,
Што маем мы здабыткаў шмат,
І навядуць у прэсе глянец
На наш шчаслівы самы лад.
Для іх — прыёмы і банкеты,
Дзе ўволю ежы і пітва…
У кожнага — не дзіва гэта! —
Тут пойдзе кругам галава,
Ну а затым «пісакі» дома
Напішуць для сваіх газет
Пра ўсё харошае, вядома:
Тут не жыццё, а спрэч банкет!
Яшчэ — культурная праграма.
Тут след пакінула вайна.
Музей, Курган, Хатынь таксама —
Маршрут пракладзены здаўна.
Да крэпасці, што па-над Бугам,
Дзе стынуць помнікі ў цішы,
Аўтобусы, як кажуць, цугам
Гасцей павезлі па шашы.
У месцы гераічным Брэста
Спыніўся той картэж, аднак
Экскурсаводачкі заместа
Жабрачка стрэціла «пісак».
Сівавалосая жанчына
Прасіла міласціну ў іх…
Магчыма,
Перад іх вачыма
Паўстала праўда ў гэты міг?..
* * *
Хацелі паказаць выявы
Былых ахвяр і перамог,
Мінулай велічы і славы…
А што ж убачыць кожны змог?
Руку жанчыны для падачкі…
Навошта быў ахвяр мільён?
У выглядзе тае жабрачкі
Паўстала ява нашых дзён.

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.