TOP

«ЗАЛАТАЯ ЛІХАМАНКА»

Беларускі Нацбанк апынуўся сярод сусветных лідараў па продажы золата. У дзелавых сусветных колах —Перапалох і нават шал:Як меркаваць па зводках голых,Магчымы золата «абвал».

На біржах
«Жоўтага металу» —
Нібыта восенню гразі.
Чаму ж яго так многа стала —
Хоць ты вагонамі вазі?
Прычыну выявілі хутка
(Яна здзівіла ўсіх чамусь),
Па свеце паляцела чутка:
«Абвал» стварыла Беларусь!
З такою назваю краіну
Дзялкі пачулі першы раз.
— А бач ты, золата лавіну
Яна абрушыла на нас.
Адкуль багацця столькі многа?
— А можа, на сваёй зямлі
Пяску, так мовіць, залатога
Яны радовішча знайшлі? —
Такія дзіўныя размовы
Запоўнілі буржуйскі свет.
На Беларусь усе гатовы
Накіраваць запал-імпэт.
А хто-ніхто ўжо быў бы рады,
З сабою ўзяўшы грошы ўсе,
Падацца ў тое «эльдарада» —
Прыбытак здзелка прынясе.
Аднак легенда неўзабаве
Развеялася, як туман.
Вядома стала: ў той дзяржаве
Ва ўсіх людзей гаротны стан.
Дайшоў тамтэйшы люд да кропкі,
Чакае незайздросны лёс:
Зусім нягеглыя заробкі,
А цэны — проста да нябёс.
Каб эканоміка краіны
Не апусцілася на мель,
Збываюць зліткі, як цагліны, —
Вось так «мацуецца» рубель.
Яшчэ адна неспадзяванка —
Краіне час плаціць даўгі.
І «залатая ліхаманка»
Спынілася праз дзень-другі.
* * *
І ў нас, і за мяжою дзесьці
Было вось так ва ўсе часы:
Той чалавек, што хоча есці,
Прадасць апошнія трусы.

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.