• Погода
  • -20
  • EUR3,0813
  • USD2,5428
  • RUB (100)3,4635
TOP

НЕ ПАТРЭБНЫЯ ТАНКІ, КАЛІ ЁСЦЬ «ПАРТЫЗАНКІ»

Прэзідэнт унёс на разгляд палаты прадстаўнікоў праект зменаў і дапаўненняў у закон аб воінскім абавязку і воінскай службе, згодна з якім ваеннаабавязаным жанчынам неўзабаве давядзецца ісці ў «партызаны». Узнёсла пачуваўся дзень каторыГалоўны ваенкамаўскі чынок:Займеў ён права прызываць на зборыНе толькі мужыкоў, але й жанок. 

Закон такі адобрыла Палата
(Сам прэзідэнт яго ў Палату ўнёс).
Жанчыны ў рукі возьмуць аўтаматы,
Акопы рыцьмуць і адольваць крос.
І быў у ваенкама выгляд горды
(Прытым ён не юрлівы меў намер),
Бо ўбачыць не «счарніленыя морды»,
А тварыкі з парфумаю цяпер.
«Ад службы не «адкошвацьмуць»
жанчыны, —
Такі спадзеў выношваў капітан. —
І больш ніколі з гэтае прычыны
Начальства не пакліча «на дыван».
Запал у ваенкама быў нязнаны,
Калі выпісваў позвы для кабет…
І сапраўды: падацца ў «партызаны»
Жанчыны ўсе выказвалі імпэт!
Для аднае даўно абрыдлым муж быў:
І ў ложку бесталковы, і затым…
Надзею мела, што ў працэсе службы
Падарыць хтосьці ўрэшце
жарсць-інтым.
З начальнікам не ладзіла другая —
Штодня на працы кліча на «разбор».
Хай лепей хоць на месяц «залыгае»
У арміі палкоўнік ці маёр.
У трэцяй з дзецьмі, мовіць так, задуха —
Бяссонных ночак і турботаў шмат.
Няхай цяпер парупіцца свякруха,
Бо вырашыла ўрэшце маладуха:
«Чым апалонік — лепей аўтамат».
Ну, словам, захацелі, дзякуй Богу,
«Папартызаніць» нашыя жанкі.
Ваенкамат яны ўзялі ў аблогу —
Праводзь хоць конкурс ці адбор які.
А камандзіры
У вайсковай часці,
Дзе «дамачкі» надзелі шынялі,
Адчулі ўраз, якое гэта шчасце,
На сёмым небе, мовіць так, былі.
Яны на службе — з ранку і да ранку,
Хоць дома — жонка, дзеці-смаркачы.
Муштруе кожны дзеўку-«партызанку»,
І асабліва плённа — уначы.
Жанкі гразюку ботамі не месяць,
Не бегаюць з процівагазам крос…
Мянялі «партызанак» кожны месяц,
Каб «вопыт баявы» ў кабецін рос.
Спазнаўшы «шуры-муры», «тралі-валі»,
Набраўшыся эмоцый дужа шмат,
Вайскоўцы пераборлівымі сталі,
Званілі часам у ваенкамат:
— Кабет не шлі ў бальзакаўскім узросце,
Хай будзе ім не болей трыццаці.
Найперш звяртай увагу на «вабносці» —
Нягеглых нам хапае па жыцці.
Каб грудзі, як падушкі, сцёгны-клубы,
Каб жарсць у дзевак біла цераз край…
Ну, словам, каб было нам глянуць люба,
Лядашчых «трэсак» больш не прысылай.
А ўрэшце меўся вынік нечаканы:
Боегатоўнасць арміі ўзрасла,
Бо й мужыкі цяпер у «партызаны»
Ірвацца сталі з горада й сяла.
І вабяць іх не самаходкі-танкі,
Пабоку БМП і БТР,
Ім успадоб кабеты-«партызанкі» —
Не толькі «жлукціць» можна там цяпер.
На зборных пунктах — дзецюкоў лавіны
З тае часіны.
Час настаў, калі
Усе мужчыны
Нашае краіны
У войску «партызаншчыну» прайшлі.
* * *
Ці ёсць, ці не
Для нашых страхаў глеба,
Ды будзем мець надзейны шчыт ужо —
Кабецін-маладзіц.
І калі трэба,
Бабуль-дзядуль «паставім пад ружжо».