TOP

АД ЧЫРВОНАГА КРЫЖА — МІСКА СУПУ ДЛЯ БАМЖА

У Гомелі Чырвоны Крыж, адміністрацыя Савецкага раёна і райаддзел міліцыі правялі «дабрачынную акцыю»: сілком сабралі 20 бамжоў і прымусілі іх зграбаць лісце ў парку. Прывезлі нават жанчыну на мыліцах. Узнагародаю для абураных бамжоў быў абед. Прызнацца, у бамжа МіколыБыло жыццё, нібыта мёд.Не галадаў дзяцюк ніколі,Знаходзіў, што пакласці ў рот.

Кантэйнер смецця — быццам крама:
Там косткі, рэшткі каўбасы…
А хлеба — проста кілаграмы,
Удостатку на ўсе часы.
Была трывалай, словам, глеба —
Хоць ты да скону дзён бамжуй.
Галоўнае ж — плаціць не трэба,
Выцягвай і адразу жуй.
Яшчэ адзін дадатак важкі —
Мікола меў і свой даход:
Па закутках збіраў ён пляшкі.
Бываў удалым «намалот»!
Тады было наогул міла,
Ну проста свята для душы:
Мікола мог купіць «чарніла»,
Як і апойкі-алкашы.
Не меў дзяцюк, вядома ж, хаты.
Ці лівень, ці сухмень, ці снег —
Служылі дахам дрэваў шаты,
Там, дзе прылёг,
Там і начлег.
Была ў яго і «палавіна» —
Кабеціна ужо ў гадах.
Бамжыха спітая Марына
Дзяліла з ім і хлеб, і «дах».
Яна на мыліцах хадзіла,
Бо ўжо даўно не чула ног.
Вось гэтак хеўраю адзінай
Яны жылі-карпелі ўдвох.
Ды неяк жа міліцыянты
Іх патрывожылі спакой.
Схапіў амапавец за транты
Абодвух дужаю рукой
І, як мяшкі, да аўтазака
Зацята, моўчкі павалок.
Агледзеліся: небаракаў
Такіх жа — поўны «варанок».
Здагадка: «Надаюць па карку,
Як прывязуць у райаддзел…»
Прывезлі ж іх чамусь да парку —
Ад страху белых, нібы мел.
А там — нязвыклая выява,
Ажно здзівіліся бамжы:
Жанкі сустрэлі ўсіх ласкава,
На іх — чырвоныя крыжы.
— Сябры, згадайце, як калісьці, —
Сказалі ўзнёслыя жанкі, —
У парках вы зграбалі лісце.
Той час шчаслівы быў такі!
Вы на суботнікі хадзілі,
Жылі тады, як людзі ўсе.
Дык хай жа дзень вось гэты дзіўны
Вам напамінак прынясе.
Бярыце граблі і лапаты,
Працуйце ўвішна як адзін.
А мы ж у якасці аплаты
Затым вам нештачка дадзім.
Бамжы, напружваючы целы,
Запрацавалі ў дзве рукі,
Ажно лапаткі храбусцелі,
Лапаты ў іх — нібы штыкі.
Марына нават на карачках,
Убок адклаўшы кастылі,
Па парку поўзала, як качка,
Зграбала лісце на зямлі.
«Працуем, — думалі, — не марна…»
На што ж разлічвалі бамжы?
Той час суботнікаў ударных —
Далёкі ім, ды не чужы.
На тым вясёлым «свяце працы»
Задачу ставілі сябрам:
Спачатку трохі паўвіхацца,
Затым «узяць» па дзвесце грам.
Вось і цяпер, бамжы лічылі,
Начальнікі ім хоць чуць-чуць
З такое важкае прычыны
Хоць і няшмат, але нальюць.
Аднак не спраўдзіліся мары…
Жанчыны дня напрыканцы
Зрабілі радаснымі твары,
Бамжам сказалі:
— Малайцы!
Разлік: «У гэткага народу
Пра ежу клопаты адны.
Што лепей мець за ўзнагароду?»
Яе агучылі яны:
— Дадзім вам па талерцы супу,
Яшчэ нальём і чаю вам!
Бамжы на іх глядзелі тупа,
Нічога ім было няўцям…
У кожнага — на сэрцы камень,
Як у Марыны кастылі…
Выходзіць, іхнімі рукамі
Яны суботнік правялі.
Мікола суп адсунуў чынна:
— А нам не трэба ваша «косць»!
Пайшлі адсюлека, Марына,
У нас з табой кантэйнер ёсць…
* * *
Няма ў жыцці народа зруху,
А хтось жыве — ну проста жах!
Чынкі стварылі паказуху,
Што маюць клопат аб бамжах.
А я ж зусім другое бачу.
На што разлічвалі чыны?
Паставіць «птушку» ў справаздачу
Хацелі, ведама ж, яны.

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.