TOP

А Я НЕ СТАНУ КЛЯЙМІЦЬ ПУТАНУ

Работніца дзіцячага садка ў Брэсце падпрацоўвала прастытуткай. Паглядзіш — дзяўчына як дзяўчына,Прыгажуняй варт назваць хутчэй.Годна выглядала, нават чынна,І цнатлівасць пырскала з вачэй.

Толькі распаўзлася раптам чутка
(Прапаўзла па кожным языку):
Вечарам дзяўчына — прастытутка,
Днём жа — выхавацелька ў садку.
Маці не хавалі абурэння
(Хоць не падтрымалі іх бацькі):
— Вось адкуль распуснае карэнне
Нашых дзетак!
— Сорам, жах які!
— Во які імпэт у дзеўкі хвацкі —
Нават пазайздросціць можна нам:
Соўгала у рукі дзецям
Цацкі,
Цыцкі
Аддавала іх бацькам!
Зганьбілі і члены калектыву
(Нават падключыўся прафсаюз):
Не было ў цябе, маўляў, матыву,
Каб пайсці на гэтакі канфуз.
Потым жа яшчэ і ў сценгазеце
Размясцілі з подпісам партрэт.
Хай глядзяць і ўсведамляюць дзеці:
Так рабіць, як вырастуць, не след.
У дзяўчыны твар зрабіўся белым,
Слёзы аж закапалі,
Калі,
Як бальшавіку перад расстрэлам,
Слова ёй апошняе далі.
Гнюснага не маючы на мэце,
Гэтак патлумачыла інтым:
— Мужыкі — яны, бадай, як дзеці:
Успадоб пяшчота тым і тым.
* * *
Мусіць, у яе была прычына,
І не ад заможнага жыцця
Гэтая няшчасная дзяўчына
Песціла мужчыну і дзіця.
Ганьбіць я таму яе не стану
І зусім не выкажу папрок,
Бо, дальбог, сапраўдную путану
Пугай не загоніш у садок.

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.