TOP

ЗАСВЕДЧЫЎ ТЭЛЕФОН: ЯК СЛЕД ЖЫВЕ РАЁН!

Як паведаміў у телеперадачы БТ «Клуб рэдактараў» галоўны рэдактар «Беларускай нівы» Сяргей Міховіч, cтаршыня Камітэта народнага кантролю прыехаў у Ліёзненскі раён і вырашыў правесці з насельніцтвам «прамую тэлефонную лінію». Аднак мясцовае начальства пільна «фільтравала» ўсе званкі, адсейваючы самыя крытычныя пытанні.На ўскрайку Беларусі недзеЧынам трывожна з блізкіх пор.Прачулі: у раён прыедзеГалоўны самы рэвізор.

(Тут не адкрыю я сакрэту —
Усё па Гогалю амаль.
Ды чынаванства п’есу гэту
Не перачытвае, на жаль.)
І кажуць, ён мужык талковы,
Не цямця-лямця, не прастак.
Крый Божа, паляцяць галовы,
Калі ў раёне што не так.
І да візіту падрыхтоўку
Распачала раёна «знаць»:
Хоць што давесці трэ да толку,
Каб па мазгах не атрымаць.
Дзе замянілі слуп іржавы,
А дзе падмазалі фасад…
Ды ўсё-ткі дрэнь, як кажуць, справы,
Бо «дзірак» засталося шмат.
І тут падумаў чын мацёры:
«Не будзем ведаць мы пакут.
Галоўнае — да рэвізора
Не падпускаць мясцовы люд.
Каб ён ні спераду, ні ззаду
Не падышоў,
За дзве вярсты
Вакол, так мовіць, «дома ўраду»
Патрэбна выставіць пасты!
Для нас, бадай, не будзе драмы,
Як не разявіць люд раток…»
…Той рэвізор галоўны самы
Прыбыў у ціхі гарадок.
Ён не цікавіўся, дарэчы,
Пра поспехі, якія ёсць.
— Хачу з народам мець сустрэчы! —
Так заявіў сталічны госць. —
Пра ўсе праблемы і турботы
Хачу пачуць я ад людзей,
І вынік вашае работы
Людская споведзь падвядзе.
Таму ў мясцовай райгазеце
Той рэвізор змясціў зварот:
Маўляў, сваё, так мовіць, «смецце»
Нясі мне на разгляд, народ!
Ды марным быў зварот ягоны,
Не пруцца людзі ў кабінет,
Бо міліцэйскія кардоны
Загад выконвалі як след.
Няўцям для рэвізора гэта
І дзіўна — што ні гавары…
— Гара не йдзе да Магамета,
Дык сам пайду я да гары! —
Сказаў чыноўнік са сталіцы. —
Засяду я за тэлефон,
І калі хто прыйсці баіцца,
Дык дазваніцца можа ён.
Сярод чыноў раённых — сполах.
Каб нейкі скаржнік не пралез,
Засеў раённы ідэолаг
У памяшканні АТС.
І калі выбітнаму госцю
Ці ненаўмысна, ці знарок
Паскардзіцца захоча хтосьці,
Тады «адключыцца» званок.
А госцю выказацца смела
Якраз хацеў тутэйшы люд:
Пра мост над рэчкаю сатлелы,
Пра тое, што на вулках бруд…
Ну ды і ўвогуле — ці ж мала
Ва ўсім раёне ёсць праблем?
Да іх — і гэта звыкла стала —
Райвыканкам «і глух, і нем».
Дарма чакаў чыноўнік хмура
Тых скаргаў.
Не было ані!
Бо ідэолаг — то ж цэнзура! —
Іх абсякаў на карані.
Адно, прынамсі, вушы чулі —
Райвыканкаму пахвалы:
Што старшыня — прыстойны, чулы,
Што мае вопыт немалы,
Што ўсе чыноўнікі раёна —
Спагады, ветлівасці ўзор,
Не брахуны, не пустазвоны…
Ты пахвалі іх, рэвізор!
І рэвізору, што не дзіва,
Хоць пахвалі іх сапраўды.
Люд пачуваецца шчасліва,
Няма ні гора, ні бяды.
Усё ў раёне годна, чынна!
* * *
Як ехалі дамоў наўпрост,
Пад рэвізораўскай машынай
Над рэчкай праваліўся мост…

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.