TOP

ДЫПЛОМ НА АНТРЭСОЛІ

З кожным годам у нас усё болей прадаўцоў, касіраў, грузчыкаў з універсітэцкімі дыпломамі. Атрымаўшы вышэйшую адукацыю, маладыя людзі сёння не могуць разлічваць на прыстойнае жыццё. Быў гэты клас найлепшы ў школе.Таму не ўздзіў, што без пакутВыдатна кожны вучань здолеўІспыты здаць у інстытут.

— Сябры! Шчаслівай вам дарогі!
Жадаем поспехаў мільён! —
Казалі вучням педагогі. —
Прымножце нашай працы плён!
Ці тлумна мы жывём, ці годна —
Заўсёды правярае час…
Праз дзесяць год у школе роднай
Сабраўся той найлепшы клас.
Віно заморскае, дарэчы,
І нават чорная ікра…
І хто кім стаў
На той сустрэчы
Ім расказаць прыйшла пара.
Устаў спярша дзяцюк дзябёлы:
— Жыццём давольны, не сакрэт…
Калі адразу пасля школы
Я скончыў універсітэт,
Падаўся грузчыкам на базу,
Цягаю скрыні і мяхі.
Дальбог, не наракаў ні разу
На лёс няўдалы ці ліхі.
І буду я раўнёю пану,
Заробак мецьму неблагі,
Як старшым грузчыкам я стану
На базе той праз год-другі.
У акулярах маладзіца
Прамовіла ў сваю чаргу:
— На жаль, пакуль што пахваліцца,
Як грузчык Коля, не магу.
Я прадаю гуркі-бананы —
Каля вакзала мой ларок.
Даўно былі такія планы,
І працу выбрала знарок.
Хоць я заўжды ў людской кішмені
І не хапаю з неба зор,
Ды ёсць капейчына ў кішэні,
А для дзіцёнка — памідор…
І трэці выказацца хоча:
— Калі пакінуў родны дом,
Навуку грыз я ўдзень і ўночы
І нават атрымаў дыплом.
А толк які з таго дыплома?
Зарплату б меў на хлеб ды соль…
Валяецца ён дзесьці дома,
Закінуты на антрэсоль.
Я маю дом харошы, дачу
І не раблю паклон рублю.
І ў тым ганебнага не бачу,
Што на таксі цяпер рулю.
— А я — загадчыца на складзе, —
Мажная дзеўка дадала.
І столькі гонару ў паглядзе!
Чакае: будзе пахвала.
— Туды-сюды сую тавары.
Хоць лынды біць няма калі,
Затое плацяць мне даляры,
А не «драўляныя» рублі.
Пяць год у інстытуце, мусіць,
Мазгі сушыла я дарма:
Дыплом дзіцёнак мой не ўкусіць,
Карысці ад яго няма…
Там кожны выступіў, вядома,
І гэтак сталася якраз,
Што атрымалі ўсе дыпломы,
І ўсе пайшлі ў «рабочы клас»,
Жыццё сабе абралі з толкам
У бесталковы час такі:
На рынкі рушылі натоўпам
І дружна сталі за станкі.
Глядзелі сумна педагогі,
Чарговы выслухаўшы тост,
І ўсведамлялі вырак строгі:
Іх працы плён —
Кату пад хвост.
Але ж не іхняя правіна,
А вінаваты хтось другі,
Што раптам страціла краіна
Усе разумныя мазгі…

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.