TOP

ДЛЯ ВАС, НАЧАЛЬНІКІ, МАЕ ПЫТАЛЬНІКІ

Жыхар Віцебска ў колах аўтамабіля (!) вёз з Варонежскай вобласці 80 скрынак сала (2 тоны 800 кілаграмаў) без аніякіх дакументаў. Праваахоўнікі знайшлі «кантрабанду» і… знішчылі ўсё сала коштам 110 мільёнаў рублёў. Нам кажуць, што прадукты танныяУ Беларусі як нідзе,Што ўлада наша — з неба маннаюІ да дастатку нас вядзе.

Калі жывём заможна сёння мы
І ў нас такі шчаслівы лёс,
Чаму ж дзяцюк з Расіі тонамі
Сюды таемна сала вёз?
А сала тое здабывалася
З паўсотні, мусібыць, свіней…
Знішчаць было навошта сала ўсё?
Што можа быць яшчэ дурней?
Хіба ж там без паперы нейкае
Яго зусім пабрала тло?
Нашто раскідвацца «капейкаю»?
Чаму на продаж не пайшло?
Ці «цёмны» я, як некаторыя,
Ці, можа, і зусім дурны,
Ды для мяне ў такой гісторыі
Стаяць пытальнікі адны.

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.